Не 25-га, а 28-га


2724795

У “Пастаўскім краі” за 18 студзеня мы паведамлялі чытачам, што 25 студзеня адбудзецца трактарнае ралі “Парыж — Мосар”. А на днях у раённы выканаўчы камітэт ад арганізатараў ралі паступіла паведамленне, што дата яго правя­дзення перанесена на 28-ае. Расшырана і праграма мерапрыемства. Заезд удзельнікаў — з 10.00. Пачатак у 12 гадзін у вёсцы Парыж. Ля мясцовай Эйфелевай вежы прадстаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Мінскі трактарны завод” і Пастаўскага райвыканкама звернуцца са словамі  прывітання і наказу да ўдзельнікаў ралі. А ў 12.20 — масавы старт трактароў, якія будуць рухацца па перасечанай мясцовасці з перашкодамі да вёскі Мосар.

Фініш запланаваны на 13 гадзін на пляцоўцы каля мосарскага касцёла. Тут жа — урачыстае ўзнагароджванне пераможцаў, канцэрт і спартыўныя спаборніцтвы, інтэлектуальныя віктарыны, конкурсы сярод гледачоў, выстаўка міні-тэхнікі, продаж суве­нірнай прадукцыі і тавараў народнага спажывання вытворчасці ААТ “МТЗ”.

28 студзеня прыпадае на суботу. Нерабочы дзень дае большыя магчымасці цікаўным паназіраць за вартай увагі падзеяй.

Фаіна КАСАТКІНА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.