Не гараць, бо расстралялі

Общество

img_0142

Напрыканцы мінулага года ў дыспетчарскую службу  унітарнага прадпрыемства «Жыллёва-камунальная гаспадарка» патэлефанаваў жыхар райцэнтра і паведаміў, што па вуліцы Гагарына, а дакладней ад завулка Савецкага да хлебазавода, не гарыць ні адзін ліхтар.

— Калі ласка, выпраўце сітуацыю, — папрасіў мужчына. — Самі разумееце, што зараз працягласць светлавога дня складае ў сярэднім каля васьмі гадзін, а тут яшчэ і частка вуліцы пагрузілася ў цемру.

Калі не гарыць адна або некалькі лямпачак, можна меркаваць, што яны перагарэлі, але калі ўсе — гэта ўжо аварыя. Таму камунальнікі найперш пачалі шукаць няспраўнасць на падстанцыі. Калі ж усё праверылі і не знайшлі ніякіх пашкоджанняў, адправіліся аглядаць ліхтары. Думаю, не варта гаварыць, якім было іх абурэнне, калі высветлілася сапраўдная прычына адсутнасці вулічнага асвятлення — усе як адна лямпачкі былі расстраляны з пнеўматычнай зброі.  На іх добра бачны ўваходныя і выходныя адту­ліны ад кулі. Такія пашкоджанні каменем ці іншым прадметам не зробіш.  Гэта не што іншае, як хуліганская выхадка.

Фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.