Не саступілі лідарства

Общество

Каманда аддзялення Дэпартамента аховы.
Каманда аддзялення Дэпартамента аховы.

Прадстаўнікі сілавых структур раёна на базе спартыўна-турыстычнага комплексу «Азёркі» прынялі ўдзел у калядным турніры па лазертагу сярод пярвічных арганізацый ГА «БРСМ».

Спаборніцтвы складаліся з двух этапаў. На першым неабходна было захапіць кантрольную кропку, якая знаходзілася на  роўнааддаленай адлегласці ад баз каманд-удзель­ніц. Задача кожнага іграка — трапіць з аўтамата ва ўстаноўлены ўнутры яе датчык. Калі гэта адбудзецца, кропка загарыцца колерам каманды (чырвоным або сінім). Гульня доўжыцца чатыры хвіліны. Па сцэнарыі спартыўна-тактычнай гульні пераможцай прызнаецца тая, што здолее пратрымаць кантрольную кропку найбольш працяглы час. Яе колерам кропка і пачне міргаць у канцы гульні. Таксама падчас спаборніцтваў кожны з удзельнікаў мае магчымасць аднавіць свае жыцці і боепрыпасы на сваёй базе пры дапамозе «аптэчкі». На другім этапе гульні адна кантрольная кропка ўсталёўвалася ў цэнтры палігона, астатнія — на базе кожнай каманды. Каб перамагчы, неабходна было захапіць і ўтрымаць цэнтральную кантрольную кропку альбо базу сапернікаў.

Турнір паказаў выдатную фізічную падрыхтоўку і баявы дух усіх маладых прадстаўнікоў раённых сілавых структур. Але каманда Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Беларусі на чале з капітанам Анатоліем Белкіным і на гэты раз не саступіла сваіх лідзіруючых пазіцый. Юнакі ўжо не першы год запар з’яўляюцца пераможцамі турніраў па лазертагу і пейнтболе. Усяго на адзін бал саступіла ім зборная аддзела пагранічнай службы «Паставы» (капітан — Павел Нагановіч). У склад каманды ўвайшлі найбольш актыўныя члены БРСМ аддзела пагранічнай службы «Паставы», пагранзастаў «Лынтупы» і «Ярэва», якія гулялі ўпершыню, але істотна прымусілі хвалявацца лідараў турніру. Бронза дасталася камандзе раённага аддзела ўнутраных спраў (капітан — Аляксандр Генюш). 

На турніры панавала атмасфера сяброўства, а сама гульня атрымалася напружанай, цікавай і пазітыўнай. Вялікае дзякуй удзельнікам турніру за выдатную гульню і цудоўны настрой, кіраўніку лазертаг-клуба «Грыфон» Аляксандру Селіванаву — за дапамогу ў аргані­зацыі спаборніцтваў. Асобную падзяку хачу выказаць кіраўнікам сілавых падраздзяленняў Аляксандру Мікалаевічу Гарусу, Алегу Барысавічу Зелюкову і Дзмітрыю Аляксандравічу Місюку за ўвагу, якую яны надаюць грамадскай занятасці моладзі і яе іміджу як актыўнай часткі грамадства.

Усе ўдзельнікі турніру атрымалі граматы раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», а пераможцы, да таго ж, заахвочаны сертыфікатам на наведванне руска-турэцкай лазні і басейна фізкультурна-спартыўнага клуба.

В. Казлоўская, другі сакратар

 райкама ГА «БРСМ».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.