Па аддачы зямель — у ліку лепшых


008

Па плошчы ворыўных зямель, колькасці працуючых, насычанасці тэхнікай і жывёлай Груздаўскі філіял АБП “Рассвет Пастаўскі” саступае  іншым сельгас­прадпрыемствам раёна. А вось па аддачы зямель — у ліку лепшых. Тут добра родзяць зерневыя і зернебабовыя, нядрэнны ўраджай даюць кармавыя культуры. Вялікая заслуга ў гэтым і меха­нізатараў, якіх вы бачыце на здымку. Кожны  з іх можа выканаць любую работу. Але, напрыклад, Леанід Гваз­дзеўскі з асаблівым майстэрствам працуе на жніве і апрацоўцы глебы. Андрэй Ермалаеў вызначаецца на нарыхтоўцы кармоў, Алег Падгайскі — на ўнясенні гербіцыдаў, хімічнай апрацоўцы пасеваў. Уладзімір Максімаў летам пасвіць жывёлу, а ў стойлавы перыяд забяспечвае работу ўсіх механізмаў на ферме “Сакалова”.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.