Паклапаціліся спонсары


img_9487

Новы год — радаснае свята для кожнага. Але вам не перадаць, як чакаюць і  рыхтуюцца да яго наведвальнікі аддзялення сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Вучаць вершы і песні, прыходзяць у маскарадных касцюмах, вельмі чакаюць казкі. А дораць яе нам работнікі цэнтра культуры і народнай творчасці раёна пад кіраўніцтвам Ксеніі Вячаславаўны Грэська. Забаўляльныя праграмы заўсёды цікавыя, і ўсе прымаюць у іх актыўны ўдзел.

А якое ж свята без падарункаў? І гэта не праблема, бо ёсць добрыя, спагадныя, міласэрныя людзі — нашы спонсары. Ужо каторы год запар над нашым аддзяленнем шэфствуюць супрацоўнікі аддзела пагранічнай службы “Паставы” Смаргонскай пагранічнай групы, і таму наведвальнікі атрымліваюць багатыя падарункі ад Дзеда Мароза. Бязмежна ўдзячны пагранічнікам, асабіста намесніку начальніка аддзела пагранічнай службы “Паставы” А. Ю. Кундро, работнікам цэнтра культуры і народнай творчасці раёна за бескарыслівасць і клопат пра тых, хто абдзелены лёсам.

В. ГІНЬКО, загадчыца аддзялення

сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі

і дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.