“Пасланне настаўніку” адзначана дыпломам

Образование

 

Вікторыя Дзевятоўская з узнагародай арганізатараў рэспубліканскага конкурсу.
Вікторыя Дзевятоўская з узнагародай арганізатараў рэспубліканскага конкурсу.

Летась напярэдадні прафесійнага свята — Дня настаўніка — адбыўся рэспубліканскі завочны конкурс літаратурных работ “Пасланне настаўніку”. Яго арганізатарамі выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Кожны жадаючы ва ўзросце ад 6 да 25  гадоў мог накіраваць пасланне любых формы і жанру са шчырымі словамі падзякі свайму педагогу і гэтым самым пацвердзіць, што ў сучасных умовах вельмі важнымі з’яўляюцца папулярызацыя і павышэнне прэстыжу прафесіі педагога, павышэнне яго статусу.

Як паведаміла “Настаўніцкая газета”, на адрас арганізатараў конкурсу паступіла больш за паўтары тысячы літаратурных работ, напоўненых цеплынёй і любоўю да педагогаў. Нават цяжка ўявіць, як няпроста было экспертнай камісіі сярод вялікай колькасці пасланняў вызначыць пераможцаў. Леп­шыя з іх прагучалі на ўрачыстым сходзе педагагічнай грамадскасці краіны, прысвечаным Дню настаўніка.

Прынялі ўдзел у конкурсе і навучэнцы Пастаўскага дзяржаўнага каледжа. Педагогі-філолагі Антаніна Іванаўна Кухальская і Марына Валер’еўна Раманоўская ўспамінаюць, што ім было прыемна дапамагчы рабятам, якія імкнуліся павіншаваць сваіх педагогаў на такім высокім узроўні. Лепшая работа навучэнкі выпускнога, трэцяга, курса каледжа Вікторыі Дзевятоўскай  у намінацыі “Проза” была накіравана ў Мінск. І вось у снежні ў навучальную ўстанову прыйшоў Дыплом II ступені рэспубліканскага завочнага конкурсу, якім узнагароджана Вікторыя. Яе пасланне экспертная камісія ацаніла як сацыяльна значнае, змястоўнае і творчае, якое адпавядае заяўленай тэме. Адзначаны таксама крэатыўнасць падачы матэрыялу і пісьменнасць.

Н. ШЫЛЬКО,

намеснік дырэктара дзяржаўнага каледжа.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.