“Пастаўскі край” паляцеў у Балгарыю


c30f5d55efe4803a50176d5a4e5b6ee5-thumb-890x0

На мінулым тыдні наша рэдакцыя адправіла некалькі нумароў “Пастаўскага краю” ажно ў Балгарыю.

Але перш чым гэта зрабіць, мы адшукалі ў інтэрнэце звесткі пра калекцыянера з гэтай краіны Ёрдана Кірылава, які звярнуўся з такой просьбай на электронны адрас Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Дык вось, жыве Ёрдан Кірылаў у горадзе Іхтыман, што за 48 кіламетраў ад Сафіі. Працуе ў рэстаране поварам, а ў вольны час піша заметкі для мясцовай газеты. Калекцыянаваннем друкаваных выданняў займаецца 35 гадоў. Паставіў мэту сабраць газеты з усяго свету. На гэты час мае ўжо больш за дзевяць тысяч экзэмпляраў. Захоўвае іх у драўляных шафах загорнутымі ў фольгу (каб не пашкодзіла святло). Калекцыя славіцца экзэмплярамі старых газет — 1865-1901 гадоў, якія выдаваліся ў Балгарыі.

У Сафіі ўжо ладзілася некалькі выставак багатай калекцыі Ёрдана Кірылава. Зараз рыхтуецца чарговая. Магчыма, што на ёй будзе прадстаўлены і “Пастаўскі край”.

Акрамя газет, балгарын калекцыяніруе паштовыя маркі і значкі з выявай У. І. Леніна. Вельмі любіць Расію і марыць падарожнічаць па ёй.

Фаіна КАСАТКІНА.



1 комментарий по теме ““Пастаўскі край” паляцеў у Балгарыю

  1. Пабольш бы на свеце такіх апантаных дзівакоў — свет пасвятлеў бы і стаў дабрэйшым!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.