Павіншавалі жывёлаводаў


IMG_7587

8526 тон малака рэалізавала ў мінулым годзе ААТ “Хацілы-агра”. Найбольшую колькасць прадукцыі даў робатызаваны малочнатаварны комплекс “Волахі”. Шмат яе атрымліваюць і на астатніх фермах, дзе прадукцыйнасць жывёлы таксама высокая. Напрыклад, на ферме “Хацілы”  сярэдні надой малака ад каровы за мінулы год склаў 5625 кілаграмаў, а ў групе аператара Іліты Абуховіч — 6044. Летась Іліта двойчы станавілася пераможцай абласнога спаборніцтва сярод маладых жывёлаводаў. Нядаўна зноў атрымлівала віншаванні за дасягненне найвышэйшых у раёне надояў за першыя тры месяцы зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы. За гэты час яны склалі 1273 кілаграмы малака ад каровы.

Аператара павіншаваў і ўручыў ёй дыплом першай ступені і каштоўны падарунак старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Сяргей Мікалаевіч Герасіменка. Удзячных слоў заслужылі таксама Людміла Кірплюк, Вольга Курто, Валянціна Калінская.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.