Працаваць на стварэнне

Местная власть

Кіраўнікі калектываў, якія выйшлі пераможцамі агляду-конкурсу, ля навагодняй ёлкі ў райвыканкаме.
Кіраўнікі калектываў, якія выйшлі пераможцамі агляду-конкурсу, ля навагодняй ёлкі ў райвыканкаме.

У апошні рабочы дзень 2016 года адбылася традыцыйная сустрэча старшыні раённага выканаўчага камітэта Віктара Сяргеевіча Гутарава са сваімі намеснікамі, кіраўнікамі і работнікамі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, грамадскіх арганізацый. Віктар Сяргеевіч спыніўся на асобных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця Пастаўшчыны, завастрыў увагу на задачах, якія трэба  вырашаць у 2017-ым і бліжэйшай перспектыве. Нягледзячы на пэўныя цяжкасці, у раёне стабільна развівалася прамысловасць, дасягнуты  рост вытворчасці і рэалізацыі жывёлагадоўчай прадукцыі, на ўзроўні патрабаванняў часу працавалі адукацыя, ахова здароўя, культура, сацыяльная і іншыя службы.

— Стварыўшы моцную каманду, мы ведаем, як і што трэба рабіць, таму і маем адпаведныя вынікі, — падкрэсліў В. С. Гутараў. —  А 2017-ы павінен стаць годам  эфектыўных эканамічных рашэнняў, новых магчымасцей і перспектыў. 

В. С. Гутараў падзякаваў апаратчыкам за напружаную, добрасумленную працу, асабісты ўклад у ажыццяўленне прагнозных паказчыкаў, павіншаваў з навагоднімі і каляднымі святамі, пажадаў здароўя, міру і дабра, заклікаў працаваць на стварэнне.

У гэты ж дзень з запрашэннем кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў у райвыканкаме былі падведзены вынікі агляду-конкурсу па падрыхтоўцы горада да навагодніх свят.

— Калі жыхары і госці райцэнтра проста захапляліся, любаваліся святочным упрыгажэннем, то ў журы была іншая задача: вызначыць тых, хто творча, ініцыятыўна, з сучасным падыходам аднёсся да навагодняга ўбрання горада, — адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Павел Радзівонавіч Станюш. — Як і ў папярэднія гады, была праведзена вялікая работа па ўстройванні святочнай ілюмінацыі, упрыгажэнні вуліц і адміністрацыйных будынкаў, прылеглых да іх і іншых тэрыторый. Адметна тое, што сёлета з’явілася яшчэ больш калектываў, якія асабліва актыўна рыхтаваліся да свята. 

Старшыня райвыканкама В. С. Гутараў уручае Па¬дзячнае пісьмо дырэктару філіяла “Аўтатранспартнае прадпрыемства №17” А. Д. Малахаву.
Старшыня райвыканкама В. С. Гутараў уручае Па¬дзячнае пісьмо дырэктару філіяла “Аўтатранспартнае прадпрыемства №17” А. Д. Малахаву.

Вынікі агляду-конкурсу падводзіліся па некалькіх намінацыях.  Сярод прадпрыемстваў і арганізацый  першае месца прысуджана малаказаводу, другое — філіялу “Пастаўскае ДРБУ-132”, трэцяе — АБП “Рассвет Пастаўскі”.

Уручаючы Падзячнае пісьмо дырэктару малаказавода Георгію Пятровічу Касценю, кіраўнік раённай вертыкалі В. С. Гутараў адзначыў, што прыемна віншаваць калектывы, якія ва ўсім паказваюць прыклад, не падзяляюць работу на асноўную і другарадную. Святочная прыгажосць і непаўторнасць ствараюць настрой лю­дзям, сведчаць пра добрыя, шчырыя адносіны да іх з боку кіраўніцтва.

Такімі памкненнямі і ўвагай да сваіх работнікаў і гараджан кіраваліся і ў філіяле “Аўтатранспартнае прадпрыемства №17”,  Пастаўскім раёне газазабеспячэння, УП ЖКГ, якія выйшлі пераможцамі агляду-конкурсу сярод абслуговых арганізацый.

Сярод аб’ектаў сацыяльнай сферы лепшымі прызнаны сярэднія школы №№4, 5 і 2. Падзячнымі пісьмамі і памятнымі падарункамі райвыканкама адзначаны таксама гандлёвы дом “Ладушкі” (Алена Алегаўна Шульская) і магазін “ДоМік” ПГУП “Будцеплакам” (Ігар Міхайлавіч Хаткевіч).

Журы агляду-конкурсу адзначыла таксама лясгас, філіял «ДЭУ-33», ААТ “Паставымэбля”, дзіцячы сад №4, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і шэраг іншых арганізацый і ўстаноў.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.