Прайшло першынство горада па міні-футболе

Спорт

l_hz4d0wgskiq

Мінула дзесяць гадоў з той цудоўнай зімы, калі па ініцыятыве Пастаўскага мэблевага цэнтра было арганізавана выдатнае свята па міні-футболе з удзелам каманд гарадскіх і сельскіх школ раёна. Усе ўдзельнікі атрымалі ў падарунак ад ПМЦ спартыўную форму, касцюмы, рукзакі, мячы, а пераможцам і прызёрам кіраўнікі ПМЦ А. М. Бабічаў, К. П. Савіцкі і папулярны савецкі і беларускі футбаліст Сяргей Алейнікаў уручылі Кубкі, медалі і дыпломы. Пакуль існаваў ФК “ПМЦ-Паставы”, зімовыя спаборніцтвы сярод школьнікаў горада праводзіліся рэгулярна. Потым наступіла зацішша.

І вось нарэшце па ініцыятыве ДУ “Пастаўскі ФСК” у перыяд з 3  па 6 студзеня ў спартыўнай зале на фізкультурна-аздараўленчым комплексе прайшло першынство горада па міні-футболе сярод школьнікаў “Зімовыя канікулы-2017” ва ўзроставых групах 2003—2004 і 2001—2002 гадоў нара­джэння. Малодшая група была прадстаўлена камандамі пяці гарадскіх школ. Спаборніцтвы прайшлі ў адзін круг. Першае месца занялі прадстаўнікі СШ №4 (трэнер-выкладчык — С. Г. Зямчонак), другое — СШ №2 (В. І. Гінько), трэцяе — СШ №1 (Р. В. Зелянкевіч). СШ №3 і СШ №5 на чацвёртым і пятым месцах адпаведна. Лепшымі ігракамі названы: варатар Ілья Мацур (СШ №4), абаронца Аляксандр Звяруга (СШ №1), нападаючы Кірыл Цыунель (СШ №2), бамбардзір (11 галоў) Дзмітрый Рогач (СШ №4), самым тэхнічным іграком прызнаны Мікіта Давідоўскі (СШ №2).

Цікавымі атрымаліся спаборніцтвы ў старэйшай узроставай групе. На фінішы тры каманды з чатырох набралі аднолькавую колькасць ачкоў. Усё вырашыла розніца забітых і прапушчаных мячоў. У выніку першае месца заняла каманда СШ №2, другое — СШ №4, трэцяе — СШ №3, чацвёртае — СШ №1. Лепшымі ігракамі сталі: варатар Багдан Трошка і абаронца Дзяніс Казлоў (абодва з СШ №4), бамбардзір (10 галоў) Віталій Жылевіч (СШ №3), нападаючы Герман Чалей і самы тэхнічны ігрок Алег Танасіенка (абодва з СШ №2).

Каманды, якія занялі прызавыя месцы, і лепшыя ігракі ўзнагароджаны дыпломамі і граматамі дзяржаўнага аб’яднання “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна”.

В. ГРАНТОЎСКІ, галоўны

 суддзя спаборніцтваў.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.