Прапускная здольнасць — 5 тысяч тон у год


img_0130

На станцыі дасартавання цвёрдых камунальных адходаў, што па вуліцы Пушкіна ў райцэнтры, з’явілася новая сартавальная лінія. Яе запуск адбыўся яшчэ ў снежні мінулага года, але да гэтага часу працавала ў тэставым рэжыме. Зараз усе падрыхтоўчыя работы завершаны, цалкам укамплектаваны штат.

Лінія выраблена на гомельскім заводзе “Камунальнік”. Сродкі на яе набыццё і ўстаноўку жыллёва-камунальнай гаспадарцы раёна выдзеліла дзяржаўная ўстанова “Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў” у рамках Дзяржаўнай праграмы збору (нарыхтоўкі) і перапрацоўкі другаснай сыравіны ў Рэспубліцы Беларусь. Кошт і мантаж сартавальнай лініі склалі 102 тысячы дэнамінаваных рублёў. 

Прынцып работы сартавальнай лініі просты: прывезенае бытавое смецце (тое, што жыхары райцэнтра выкідваюць у кантэйнеры для цвёрдых камунальных адходаў) спачатку трапляе ў загрузачны бункер, затым па падавальным транспарцёры паступае на транспарцёр сартавальны, на якім і адбываецца аддзяленне каштоўнай другаснай сыравіны — пластыку, кардону, паперы, шкла і поліэтылену. Робяць гэта ўручную восем чалавек — менавіта столькі рабочых месцаў створана на сартавальнай лініі. Пры неабходнасці хуткасць руху транспарцёраў можна рэгуляваць.

Прапускная здольнасць — пяць тысяч тон у год. Ужо падлічана, што выбарка карысных матэрыяльных рэсурсаў на ёй складае 7-8%. Яны трапляюць у спецыяльныя кантэйнеры і ў наступным будуць адпраўлены на перапрацоўку, усё астатняе загружаецца ў прычэп і вывозіцца на палігон цвёрдых камунальных адходаў. 

Тэкст і фотаВеранікі ФІЛАНОВІЧ.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.