Просты цуд

Общество

cWJVHTwYoJ0

Новы год і Каляды — такія святы, калі  і дзецям,  і дарослым  хочацца  апынуцца ў казцы, атрымаць падарункі. Але не ўсім атрымліваецца адкласці на гэта сродкі, бо ў першую чаргу трэба купіць прадукты, адзенне або абутак. І вельмі прыемна, што адклікаюцца людзі, у якіх ёсць магчымасць і жаданне па­дзяліцца з тымі, каму гэта больш патрэбна.    

Члены пярвічнай арганізацыі БРСМ звярнуліся з прапановай да ўсіх вучняў нашай школы, каб сабраць навагоднія падарункі для дзяцей з мнагадзетных, малазабяспечаных сем’яў і інвалідаў. Акцыя “Падарунак сябру”, у якой прынялі ўдзел вучні пачатковых і сярэдніх класаў, прайшла паспяхова. Прыносілі цацкі, адзенне і грашовыя сродкі, на якія былі закуплены падарункі.

Прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Центропост” набыло для дзяцей салодкія падарункі. На пагранічнай заставе “Лынтупы” ваеннаслужачымі таксама былі сабраны грошы на гасцінцы для дзяцей. Напярэдадні Новага года Дзед Мароз з пагранічнай заставы і Снягурка (член Маладзёжнай палаты Дзіяна Літвіновіч) аб’ехалі 15 сем’яў, павіншавалі дзетак з надыходзячым святам і ўручылі ім падарункі.

Хочацца падзякаваць усім, хто не застаўся раўнадушным да сваіх сяброў, аднакласнікаў, падзяліўся цяплом свайго сэрца і змог стварыць сапраўдны цуд.

С. БОНДАР, сацыяльны

 педагог Лынтупскай СШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.