Прывезлі свята ў бальніцу

Общество

Маленькія пацыенты Пастаўскай ЦРБ і іх бацькі з актывістамі “Белай Русі”.
Маленькія пацыенты Пастаўскай ЦРБ і іх бацькі з актывістамі “Белай Русі”.

У рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” напярэдадні навагодніх свят Пастаўская раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” правяла сваю акцыю “У Новы год — з “Белай Руссю”. Адным з яе мерапрыемстваў стала наведванне 29 снежня дзіцячага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы.

Да дзяцей, якія на той момант знаходзіліся на лячэнні ў дзіцячым, хірургічным і інфекцыйным аддзяленнях ЦРБ, старшыня раённай арга­нізацыі РГА “Белая Русь” В. М. Ромель і спецыяліст В. М. Мацкевіч адправіліся  не адны і не з пустымі рукамі. З сабой узялі Снягурку — у яе ролі выступіла навучэнка СШ №5 Наталля Танана — і, канешне ж, падарункі.

— Тым самым мы хацелі падняць настрой і падарыць адчуванне свята хлопчыкам і дзяўчынкам, якім выпала сустракаць Новы год не дома, а ў медыцынскай установе, — расказвала пазней Валянціна Міхайлаўна. — Аналагічным чынам віншуем дзетак не ўпершыню, скіроў­ваючы ўвагу на розныя іх катэгорыі — з нядобрана­дзейных, мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў. У райбальніцу прыязджаем другі год запар.

Снягурку і іншых гасцей маленькія пацыенты (самыя юныя — разам з мамамі) сустракалі ў гульнявым пакоі. Павіншаваўшы іх з надыходзячым Новым годам, В. М. Ромель пажадала ўсім найперш моцнага здароўя, каб вакол былі толькі добрыя людзі, верныя сябры і шчырыя ўсмешкі, у жыцці чакалі выключна радасныя па­дзеі, а ў дамах панавалі шчасце і дабрабыт. Затым разам са сваімі памочнікамі ад раённай арганізацыі “Белай Русі” яна ўручыла дзецям у адпаведнасці з іх узростам, акрамя салодкіх падарункаў, цацкі, настольныя гульні, парфумерныя наборы і навушнікі.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.