Старанныя, адказныя

Общество

img_9283

Галіна Генадзьеўна Яленская (на здымку злева) — старшы інспектар па кадрах тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яна афармляе дакументы пры прыёме чалавека на работу і звальненні з яе, у адпаведнасці з палажэннем і загадамі дырэктара фарміруе і вядзе асабістыя справы работнікаў, уносіць у іх змяненні, запаўняе працоўныя кніж­кі, займаецца іншай дакументацыяй. Робіць гэта прафесійна, адказна. Добра ведае нарматыўна-прававыя акты, працоўнае заканадаўства, парадак вядзення банка даных персаналу ўстановы.

Вольга Тараскевіч (на здымку справа) у бухгалтэрыю ТЦСАН прыйшла з немалым багажом тэарэтычных ведаў (з чырвоным дыпломам закончыла Пастаўскі каледж і завочна Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт) і пэўным вопытам работы ў “Каапгандлі № 2” і ААТ “Камайскі-агра”. Зарэкамендавала сябе і ў новай аргані­зацыі, хутка ўнікла ў спецыфіку. А таму праз тры гады была назначана на пасаду галоўнага бухгалтара. У яе падпарадкаванні тры чалавекі. Вольга Вітальеўна займаецца не толькі бухгалтарскай справай, але і актыўная ў грамадскім жыцці, з’яўляецца казначэем раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

Сёлета за добрасумленную і эфектыўную працу, значны аса­бісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі па сацыяльнай абароне насельніцтва, узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм і з нагоды прафесійнага свята — Дня сацыяльнай абароны — Галіна Генадзьеўна Яленская ўзнагароджана Ганаровай граматай камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, а Вользе Вітальеўне Тараскевіч аб’яўлена Падзяка старшыні гэтага камітэта. 

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.