«Светлы мой свет»

Личности

IMG_3402

Нядаўна ў мінскім выдавецтве “Каўчэг”, якое спецыя­лізуецца на выданнях музычнай скіраванасці, выйшаў у свет невялікім тыражом дыск песень на вершы пастаўскага паэта, краязнаўца і настаўніка Ігара Пракаповіча. Ён мае назву “Светлы мой свет” і ўключае 15 кампазіцый у выкананні вядомых мясцовых спевакоў і ансамбляў: Людмілы Логінавай, Аляксандра Іваніна, Ірыны Гетнікавай, Алены Грывусевіч, Таццяны Дзявятнікавай, ансамбля народнай музыкі “Паазер’е”, хору настаўнікаў Пастаўскага раёна. Музыку да песень напісалі М. Яцкоў, А. Собаль, Л. Логінава, А. Іванін. Некаторыя кампазіцыі выдатнымі аранжыроўкамі аздобіў А. Жаўноў. У афармленні дыска выкарыстаны фотаздымкі пастаўскіх краявідаў маладой мастачкі і фатографа Ганны Пракаповіч.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.