Таму што стратны

Местная власть

9473

На “прамую тэлефонную лінію”, якую 14 студзеня правяла намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ірына Іванаўна Несцяронак, паступілі чатыры звароты. Два з іх датычылі магазіна ў вёсцы Крукі  (Камайскі сельсавет). Вяскоўцы хадайнічалі, каб яго не закрывалі. Аднак станоўча вырашыць гэтае пытанне не ўяўляецца магчымым.

У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў на 2017—2020 гады па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці Белкаапсаюза, у тым ліку ўдасканаленні гандлёвага абслугоўвання насельніцтва ў сельскай мясцовасці, зацверджаным намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь М. І. Русым, ад 30 снежня 2016 года №32/509-107/158, прадугледжана паэтапнае закрыццё стратных магазінаў у населеных пунктах сельскай мясцовасці, у якіх пражывае менш за 50, 100 і 200 чалавек.

У вёсцы Крукі 26 жыхароў. Па выніках за мінулы год работа мясцовага магазіна прынесла райспажыўтаварыству страты ў суме каля 8 мільёнаў недэнамінаваных рублёў. У цяперашні час жыхароў вёскі тры разы ў тыдзень абслугоўвае аўталаўка.

Жыхар гарпасёлка Варапаева наракаў на тое, што нерэгулярна расчышчаюцца ад снегу тратуары. Пасля званка на “прамую лінію” становішча выпраўлена.

Яшчэ аднаго жыхара гэтага гарпасёлка цікавіла пытанне датэрміновага выхаду на пенсію. Чалавек працаваў на мясцовым заводзе жалезабетонных вырабаў. 4 сту­дзеня бягучага года ў сувязі з ліквідацыяй прадпрыемства быў звольнены, а 10 сту­дзеня зарэгістраваны ў якасці беспрацоўнага, але магчымасці ўладкавацца на працу ў Варапаеве няма.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, названы грамадзянін мае права на датэрміновы выхад на пенсію. У гэтыя дні ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама афармляецца яго пенсійная справа.

Фаіна КАСАТКІНА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.