У падарунак — школьны аўтобус

Местная власть Образование

Старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў перадае ключы ад аўтобуса дырэктару школы Генадзію Альбінавічу Рамбальскаму.
Старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў перадае ключы ад аўтобуса дырэктару школы Генадзію Альбінавічу Рамбальскаму.

Выдатны навагодні падарунак — школьны аўтобус — атрымалі вучні і педагогі Камайскай сярэдняй школы. З гэтай нагоды да іх завіталі старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў, начальнікі аддзелаў райвыканкама: адукацыі, спорту і турызму — Аляксандр Яўгеньевіч Кашырын і  фінансавага — Людміла Мар’янаўна Шэцка.

Гасцей віталі вучні, настаўнікі, а таксама дырэктар школы Генадзій Альбінавіч Рамбальскі. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што з боку раённага выканаўчага камітэта школе надаецца пастаянная  ўвага і аказваецца падтрымка. Два гады назад  заменены вокны ў спартыўнай зале, летась абноўлены камп’ютарны клас, выдзелена 50 камплектаў новай мэблі. І вось яшчэ адзін, вельмі дарагі падарунак — аўтобус, набыты за сродкі раённага бюджэту. Цяпер іх у школе тры. Усе будуць выкарыстоўвацца для падвозу дзяцей. А сітуацыя на сённяшні дзень склалася такая, што за межамі аграгарадка пражывае больш за палову вучняў. Каб сабраць іх і ў тэрмін даставіцьу школу, трэба праехаць не адзін дзясятак кіламетраў.

img_6719

— Школа ў Камаях размешчана ў рэгіёне, дзе, як і ў іншых  месцах, будзе праводзіцца аптымізацыя сеткі ўстаноў адукацыі, — адзначыў кіраўнік раённай вертыкалі Віктар Сяргеевіч Гутараў. —  На вялікі жаль, гэты працэс непазбежны. Таму ўжо сёння мы імкнёмся да таго, каб у будучым дзеці не адчувалі нязручнасцей, а бацькі былі спакойныя за іх. Да канца гэтага навучальнага года бу­дзе вырашана пытанне з выдзяленнем Камайскай школе фінансавых сродкаў на набыццё і замену вокнаў.

В. С. Гутараў павіншаваў педагогаў і вучняў з надыходзячым Новым годам, пажадаў ім плённай працы, паспяховай вучобы, цікавых, карысных спраў.

Пасля гэтага ўсе дружна рушылі на школьны двор, дзе чакаў па-святочнаму ўпрыгожаны жоўты аўтобус, толькі што дастаўлены з прадпрыемства «Русаўта» г. Барысава. Тут і адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы ключоў. Затым госці, настаўнікі і вучні сфатаграфаваліся ля падарунка. А ўжо на  наступны дзень ва­дзіцель Часлаў Бараноўскі  даставіў камайскіх школь­нікаў на спартыўна-турыстычны комплекс “Азёркі” на навагодняе прадстаўленне.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.