Хроніка здарэнняў


hronika_1_0

Збіў бацьку

8 студзеня ў прыёмны пакой цэнтральнай раённай бальніцы брыгадай хуткай дапамогі быў дастаўлены 43-гадовы нецвярозы жыхар Старога Двара. Медыкі канстатавалі ў яго закрытую чэрапна-мазгавую траўму са страсеннем галаўнога мозгу, шматлікія пераломы рэбраў з абодвух бакоў і пнеўматоракс. Устаноўлена, што цялесныя пашкоджанні мужчыну прычыніў пасля сумеснага распіцця спіртнога 22-гадовы сын, які пражывае разам з ім. Малады чалавек затрыманы, яго чакае суд.

Спынілі спробу дастаўкі мігрантаў

Супрацоўнікі Дзяржаўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці сумесна з супрацоўнікамі Пастаўскага РАУС, аддзялення Дэпартамента аховы і в/ч 2044 устанавілі двух грамадзян Расійскай Федэрацыі 1982 і 1985 гадоў нараджэння (адзін з іх пражывае ў Маскве, а другі — у Чачэнскай Рэспубліцы), якія разам з іншымі грамадзянамі, чые асобы ўстанаўліваюцца, арганізавалі незаконны ўезд з Расіі і знаходжанне на тэрыторыі Беларусі з мэтай наступнага выезду ў Літву 8 грамадзян В’етнама. У ноч на 14 студзеня мігрантаў і арганізатараў іх дастаўкі ў Еўропу затрымалі па вуліцы Чырвонаармейскай у Паставах. Узбуджана крымінальная справа.

Пад суд за прысваенне

Ад штрафу да 4 гадоў пазбаўлення волі — такое пакаранне пагражае 39-гадовай жыхарцы райцэнтра, якая працавала прадаўцом гандлёвага павільёна ААТ “Камайскі-агра” на рынку “Гарызонт” у Паставах. Як высветлілася, на працягу паўтара года — з верасня 2013-га па люты 2015-га — названая грамадзянка прысвоіла давераныя ёй таварна-матэрыяльныя каштоўнасці на суму больш чым 4 мільёны недэнамінаваных рублёў і распарадзілася імі па сваім меркаванні.

Знік па дарозе

У пачатку студзеня ў РАУС зарэгістравана заява аб прапаўшым без вестак 31-гадовым жыхары вёскі Пешкаўцы. Вядома, што ў дзень знікнення мужчына накіроўваўся з аграгарадка Андроны да сваёй знаёмай у вёску Кундры. Але туды не дайшоў, і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне не ўстаноўлена. Па факце знікнення чалавека ўзбуджана крымінальная справа.

Па зводках РАУС падрыхтавала

Алена ШАПАВАЛАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.