З 11 дыпломамі

Образование

logotip

З 11 дыпломамі вярнулася з трэцяга (абласнога) этапа рэспубліканскай прадметнай алімпіяды, які праходзіў на мінулым тыдні ва ўстановах адукацыі Віцебска і Оршы, каманда навучэнцаў нашага раёна. Такой колькасці ўзнагарод пастаўчане не заваёўвалі ўжо гадоў пяць. Прычым пераважная іх большасць на рахунку сельскіх школьнікаў.

Найлепш выступілі знаўцы беларускай мовы і літаратуры — адзначаны трое з чатырох удзельнікаў каманды па гэтым прадмеце. Так, дыплом І ступені атрымала 11-класніца пастаўскай СШ №5 Ірына Паўлава (настаўніца — Р. Г. Кашко). Дыплом ІІ ступені ў яе равесніцы з СШ №2 Яны Шаламіцкай (настаўніца — Т. М. Захарэвіч). Дыплом ІІІ ступені ў навучэнкі 10 класа Дунілавіцкай яслі-сад—сярэдняй школы Дзіяны Ходан (настаўніца — Н. П. Латушкіна).

Выдатна праявіла сябе і каманда гісторыкаў, на рахунку якой таксама тры дыпломы. Узнагароды ІІ ступені заваявалі навучэнцы Варапаеўскай СШ: 11-класнік Руслан Балай і 9-класнік Канстанцін Адамовіч, які выступаў за 10 клас (абодва вучацца ў настаўніцы Л. А. Брэскай). Дыплом ІІІ ступені — 9-класнік Пастаўскай гімназіі Дзяніс Саўкоў, які таксама выступаў за 10 клас (настаўніца — Т. П. Галаўко).

Столькі ж дыпломаў прывезлі нашы школьнікі і па геаграфіі. Два з іх зноў жа ў Варапаеўскай СШ. 8-класнік Мікіта Залецкі, які выступаў за 9 клас, узнагароджаны дыпломам ІІ ступені, а 10-класніца Алеся Балай — дыпломам ІІІ ступені (іх настаўнікам з’яўляецца А. А. Гарны). Яшчэ адзін дыплом ІІІ ступені атрымаў навучэнец 10 класа СШ №1 Мікіта Шастакоў (настаўніца — І. М. Козіч).

Дыпломам ІІІ ступені па біялогіі адзначана навучэнка 10 класа Дунілавіцкай ЯССШ Надзея Якімовіч (настаўніца — А. П. Макоўская). Узнагарода такой жа вартасці па нямецкай мове ў яе сяброўкі па школе 11-класніцы Дар’і Гваздовай, якая займаецца ў настаўніцы Л. В. Кароль.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.