Заўсёды ў баявой гатоўнасці

Общество

IMG_1555

Прайшло ўжо 18 гадоў з моманту прызнання заслуг беларускай службы выратавання. Менавіта тады, у 1999-ым, Указам Прэзідэнта краіны ў ратаўнікоў-пажарных з’явілася сваё прафесійнае свята. На працягу амаль двух дзесяцігоддзяў 19 студзеня атрымліваюць віншаванні тыя, чыя работа часам незаўважная, а часам выходзіць на старонкі газет і інтэрнэта ў рэпартажах пра пажар або нейкае надзвычайнае здарэнне, у сувязі з навучаннем насельніцтва ці правядзеннем чарговай акцыі.

Пастаўскі РАНС пастаянна, днём і ноччу, знаходзіцца ў стане баявой гатоўнасці. Яго работнікі заўсёды здольныя выехаць на тушэнне пажару або дапамогу пацярпелым у ДТЗ, ухіліць наступствы надзвычайных сітуацый ці правесці прафілактычныя гутаркі з насельніцтвам. Калі гэта прадыктавана неабходнасцю, увесь асабовы склад аддзела на працягу гадзіны можа быць падняты па трывозе для вырашэння пастаўленых задач. Ён увесь час вучыцца, павышаючы і адточваючы сваё прафесійнае майстэрства.

Сярод ратаўнікоў-пажарных няма выпадковых людзей. Яны прыходзяць да нас свядома. Гаворачы пра лепшых, у першую чаргу хацелася б назваць А. У. Турка, які ў адзіночку і з таварышамі летась выратаваў ад дыму і агню пяцёра грама­дзян, Я. Р. Кундру, В. А. Сеганкевіча, Я. Б. Хмяль­ніцкага, М. В. Альхімовіча, С. А. Кадушкевіча, М. М. Савельева, М. С. Мушчыцкага, А. С. Мышко, Т. П. Дарашкевіч, А. А. Жарскага, І. У. Багрудэнку, С. А. Мінгіновіча, А. І. Ясінскага, А. А. Сідлярэвіча, Ю. Л. Еванісава і многіх іншых і сказаць ім вялікае дзякуй за работу. Выдатна спраўляюцца са сваімі прафесійнымі абавязкамі работнікі асобных пастоў аддзела, размешчаных у гарадскіх пасёлках Варапаева і Лынтупы, аграгарадку Парыж. Словы ўдзячнасці адрасую таксама ветэранам пажарнай службы і МНС. Дзякуй за вашу шматгадовую працу, веды і вопыт, якія перадалі маладым калегам.

Паважаныя работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і члены вашых сем’яў! Шчыра віншую вас з Днём ратаўніка! Жадаю здароўя, дабрабыту і ўдачы.

А. КІСЕЛЬ,

начальнік РАНС.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.