Зараз мы ведаем, як сыр вырабляюць

Образование

-sira

Многія любяць сыр, але не кожны ведае, як яго вырабляюць. Нам таксама хацелася даведацца адказ на гэта пытанне. І вось нядаўна нашаму класу пашчасціла пабываць на цікавай экскурсіі ў ААТ “Пастаўскі малочны завод”, якую дапамагла арганізаваць начальнік аддзела збыту і забеспячэння прадпрыемства Алена Яўгенаўна Антановіч. Мы наведалі новы сырны цэх і ўбачылі працэс прыгатавання сыру ад пачатку да канца,  даведаліся, ад чаго залежыць смак сыру, пабывалі ў цэхах, дзе ён захоў­ваецца і спее, дзе ўпакоў­ваецца. Больш за ўсё  ўразіла тое, што з дзесяці тон малака атрымліваецца ўсяго адна тона сыру.

Сырны цэх мадэрнізаваны, тут устаноўлена новае абсталяванне, якое дазваляе вырабляць сыр значна хутчэй і яшчэ больш якасны і смачны. Пацвярджаем гэта, бо ў канцы экскурсіі нам удалося пакаштаваць больш за дзесяць сартоў сыру і іншай малочнай прадукцыі. А яшчэ ў падарунак кожны з нас атрымаў блакнот і ручку з сімволікай завода. Дзякуем Алене Яўгенаўне за цудоўную экскурсію.

Навучэнцы 9 класа

 Пастаўскай гімназіі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.