Зноў пры курэнні?

Правовое поле

237055775_baa84ef9a8_z

14 студзеня ў 21 гадзіну 18 хвілін у раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Васевічы Варапаеўскага сельсавета. У 21.29 ратаўнікі ўжо прыступілі да барацьбы з агнём — драўляны дом гарэў знутры. А яшчэ праз пяць хвілін у пакоі, на падлозе ля ложка, знайшлі труп 83-гадовага гаспадара.

Магчымая версія прычыны пажару — неасцярожнасць пры курэнні. У мінулым годзе па такой жа прычыне адбылося 9 пажараў, у якіх загінула 5 чалавек (усяго загінулых у агні летась — 8).

А. Мухля, інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.