“1000 слоў супраць тэрарызму”

Общество

2.2

Пад такой назвай стартаваў конкурс на лепшае эсэ на тэму тэрарызму.  Мэта — прыцягнуць увагу выпускнікоў школ, гімназій, ліцэяў да праблем і кірункаў барацьбы з міжнародным тэрарызмам. Арганізатарамі выступілі Міжнародны ўніверсітэт “МИТСО”, Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа і Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Да ўдзелу запрашаюцца вучні 11-х класаў. Кожны ўдзельнік можа накіраваць толькі адно эсэ, якое не павінна перавышаць 1000 слоў, насіць самастойны характар і раскрываць вызначаную тэму.

Работы разам з анкетамі ўдзельнікаў прымаюцца да 20 сакавіка бягучага года. Прысылайце іх на электронны адрас: kmp.mitso@gmail.com з паметкай «На конкурс 1000 слов». 

Тры ўдзельнікі, якія набяруць максімальную колькасць балаў, атрымаюць каштоўныя падарункі, сувеніры, дыпломы ад арганізатараў. Яшчэ адзін пераможца будзе ўдастоены Гран-пры — сертыфіката на бясплатнае навучанне ў Міжнародным універсітэце “МИТСО” ў 2017/2018 навучальным годзе па спецыяльнасці “Міжнароднае права”.

А яшчэ арганізатары праводзяць конкурс эсэ “Барацьба з міжнародным тэрарызмам: сучасныя тэндэнцыі і праблемы” сярод студэнтаў юрыдычных, эканамічных, экалагічных і ваенных факультэтаў ВНУ Беларусі ўсіх форм навучання. Такія работы павінны быць інавацыйнымі, даследчымі і раскрываць тэму. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і прызамі, а найлепшыя эсэ апублікуюць у СМІ.

Вынікі абодвух конкурсаў будуць падведзены не пазней за 1 мая. Цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў адбу­дзецца на канферэнцыі маладых вучоных у МИТСО 5 мая.

На Пастаўшчыне ёсць шмат маладых таленавітых людзей. Чаму б не паспрабаваць свае сілы ў напісанні вышэйзгаданых эсэ? Магчыма, пашанцуе трапіць у прызёры, а можа, і бясплатна атрымаць спецыяльнасць у прэстыжнай ВНУ.

І. ДАЛЕЦКАЯ,  старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.