“Аўталэдзі-2017”

Общество

avtoledi-2

Пад такой назвай у суботу, 4 сакавіка, на плошчы імя Леніна пройдзе першы раённы конкурс-шоу. Ён прымеркаваны да 8 Сакавіка і 90-годдзя ДТСААФ. Арганізатары — раённыя аб’яднанне прафсаюзаў, арганізацыйная структура ДТСААФ, грамадскае аб’яднанне “БРСМ” пры падтрымцы райвыканкама.

Удзельніцы конкурсу — а гэта дзяўчаты і жанчыны ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў — крэатыўна прадставяць гледачам і журы свае аўтамашыны, прадэманструюць навыкі ваджэння. У рамках конкурсу таксама адбудуцца паказальныя выступленні клуба “БМВ”.

Пачатак мерапрыемства ў 11 гадзін. Прыходзьце падтрымаць канкурсантак і атрымаць мноства пазітыўных эмоцый.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.