Абыгралі лынтупчанак

Спорт

c6952942e14cb9548bcf4fb78453ab69

17 лютага валейбалісткі нашай школы на выездзе правялі сяброўскую сустрэчу са сваімі равесніцамі з Лынтуп і атрымалі першую ў гэтым годзе перамогу. Лік наступны: Лынтупская СШ—Камайская СШ: 0:3 (18:25, 18:25, 8:15).

Гульня нашай каманды парадавала. Усе дзяўчаты гулялі зладжана, таму саперніцы не вытрымалі такога напружання і прайгралі. Даша Ключнік і Насця Бондарава — “цэмент і  клей” каманды, калі ўсё трашчыць па швах, яны бяруцца за справу. Даша Тамашэвіч і Міліна Пупкевіч — лепшыя на падачы, наша ўсюдыпаспявайка Карына Пузырова — лепшы сувязны, а Ліза Кацар — лепшая на прыёме. І яшчэ дзве нашы надзеі на поспех — Яна Ключнік і Вераніка Букачова.

Зразумела, былі і памылкі. Зараз мы аналізуем іх і яшчэ больш настойліва рыхтуемся да першынства раёна па валейболе, якое пройдзе на вясновых канікулах і ў якім давядзецца пазмагацца з камандамі гімназіі, Варапаеўскай, Гуцкай, Дунілавіцкай, Лынтупскай і Навасёлкаўскай сярэдніх школ. Яшчэ ёсць час стаць мацнейшымі і паказаць чэмпіёнскую гульню.

А. КАЗЛОЎСКІ,

настаўнік Камайскай СШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.