Чакаем прапаноў і актыўнасці


Сёлетні год для раённай ветэранскай арганізацыі асаблівы — 21 сакавіка ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча будзем адзначаць 30-годдзе ўтварэння грамадскага аб’яднання. Падрыхтоўка да гэтай даты ўжо пачалася. На днях адбылося чарговае пасяджэнне прэзідыума раённага савета ветэранаў, на якім абмеркаваны і зацверджаны асноўныя пункты маштабнага мерапрыемства, прымеркаванага да юбілею.

Ля вытокаў ветэранскага руху ў нашым раёне стаялі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Васілій Іванавіч Сцепаненка, Сцяпан Андрэевіч Дзёмін, ветэран працы Зінаіда Георгіеўна Фёдарава. На ўсіх буйных прадпрыемствах і ў арганізацыях, пры сельскіх Саветах былі створаны пярвічныя ветэранскія арганізацыі. У іх склад уваходзілі ў першую чаргу ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якіх на той час на тэрыторыі раёна пражывала каля 2 тысяч. Сёння засталіся адзінкі. А ветэранскія арганізацыі аб’ядноўваюць людзей, якія не па адным дзясятку гадоў адпрацавалі ў тым ці іншым калектыве. На большасці прадпрыемстваў, у арганізацыях ім удзяляецца адпаведная ўвага. Актыўна працуюць пярвічныя ветэранскія арганізацыі ў Варапаеўскай дыстанцыі пуці, цэнтральнай раённай бальніцы, раённым спажывецкім таварыстве і ў іншых месцах.

Галоўны кірунак іх дзейнасці — клопат пра пенсіянераў, патрыятычнае выхаванне моладзі, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, арганізацыя адпачынку пажылых людзей. Клопат пра прадстаўнікоў старэйшага пакалення праяўляюць дзяржава, мясцовая ўлада. Для гэтага і была створана сацыяльная служба. Яе паслугі з кожным годам пашыраюцца. Належны догляд забяспечаны адзінокім, нямоглым, наладжана сістэма падтрымкі малазабяспечаных пажылых людзей. Прадуманы занятак і для тых, хто яшчэ поў­ны сіл і энергіі: адкрыты аддзяленні дзённага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у якіх працуюць разнастайныя гурткі па інтарэсах, старэйшае пакаленне мае магчымасць вывучаць камп’ютар. Пенсіянеры знаходзяць сябе ў творчасці, спяваюць, танцуюць, ездзяць на экскурсіі.

Напярэдадні юбілейнай даты хачу звярнуцца да ветэранаў: калі маеце якія пажаданні па аргані­зацыі святкавання, звяртайцеся да нас, у раённы савет. Падчас падрыхтоўкі да ўрачыстасцей хочацца ўспомніць усіх, хто ў свой час шчыраваў над тым, каб наша Пастаўшчына развівалася, прыгажэла, багацела. Мяркуем расказваць пра іх на старонках “Пастаўскага краю” (падказвайце, пра каго хацелі б прачытаць). У дзень свята будзе арганізавана выстава фотаздымкаў, на якіх занатаваны яркія моманты мінулага, людзі, якія былі пераможцамі спаборніцтваў, ардэнаносцамі. Многіх з іх ужо няма ў жывых, але ёсць нашчадкі, якія, спадзяюся, беражліва захоўваюць памяць пра родных і могуць падзяліцца ўспамінамі, прапанаваць цікавыя рарытэтныя рэчы сваякоў. Вельмі чакаем вашых прапаноў і актыўнасці. Тэлефануйце мне на нумары 4-24-83 або 8(029)5935946. Будзем разам рыхтавацца да свята.

Г. ЛІТВІНОВІЧ, старшыня

раённага савета ветэранаў.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.