Чаму варта размаўляць па-беларуску?


ccb28334452ca7e9d42c0e7a9acca4ad 

«…Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так, як той чалавек прад скананнем, катораму мову зойме, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!»

Францішак Багушэвіч,

з прадмовы да кнігі “Дудка беларуская”.

Навошта размаўляць на роднай мове? Гэта даволі актуальная тэма ў Дзень роднай мовы. Але чаму беларусы размаўляюць па-руску? Часам гучаць такія меркаванні: “Я гавару па-руску, і гэта не мае ніякага значэння. Магу хоць па-кітайску, галоўнае — каб людзі мяне разумелі. Бо мова толькі сродак зносін. У нашым грамадстве большасць размаўляе па-руску, таму і я выкарыстоўваю рускую мову”.

Фрыдрых Шылер пісаў: “Большасць? А што такое большасць? Гэта ўсё лухта! Заўсёды розум мела толькі меншасць”. І сапраўды, чамусьці самая адукаваная моладзь у Мінску размаўляе па-беларуску. Я сама не раз упэўнівалася ў гэтым. Людзі прыходзяць да роднай беларускай мовы свядома, разумеючы яе каштоўнасць.

Мова — гэта не толькі сродак зносін, але і эстэтычная сістэма, у якой акумуляваны гісторыя народа, яго культура, светапогляд, менталітэт. У гэтым сэнсе сама мова — найпершы і найвялікшы твор любога народа, яго душа. Таму, відавочна, без прысутнасці “душы” выявіць глыбока і арыгінальна аблічча нацыі немагчыма.

Будучы неаддзельнымі ад нацыянальных культур, мовы праходзяць разам з імі праз тыя ж складанасці лёсу. Менавіта таму ад двухмоўя пакутуе не толькі мова, але і ўся нацыянальная культура, якая ў сваёй краіне становіцца негалоўнай.

Білінгвізм у нашай краіне — гэта не справа густу альбо моды на мову, гэта вынік гістарычных перыпетый. А ў нашых галовах пасяліліся стэрэатыпы, праз якія мы адмаўляемся ад мілагучнай і багатай нацыянальнай мовы. Напрыклад, часам гучаць меркаванні, што беларуская мова — мова вёскі, сапсаваны варыянт рускай і г.д. Але гэта зусім не так. Беларуская мова — мова геніяў. І я лічу, калі чалавек сябе хоць крышачку адчувае беларусам, то варта размаўляць па-беларуску.

Віялета СЯМЕНАС, студэнтка

філалагічнага факультэта БДУ.



1 комментарий по теме “Чаму варта размаўляць па-беларуску?

  1. Парадавала Віялета, як і наша родная газета!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.