Дом, дзе чакаюць


roditielskii_dom__

Самае галоўнае ў жыцці — гэта сям’я, бо менавіта там чалавека любяць, чакаюць, за яго перажываюць. Дом — гэта крэпасць, за сценамі якой я адчуваю сябе ў поў­най бяспецы.

Вельмі люблю сваю ­сям’ю, маіх дарагіх бабуль і дзядулю, маму і тату. Маму завуць Іна. Разумею, што ў кожнага чалавека можа быць толькі адна мама і ніхто яе не заменіць.

А мой тата Валера вельмі высокі. І я пайшла ў яго. Люблю глядзець з ім футбол і хакей. Мы з ім і самі гуляем у футбол на полі, дзе тата змайстраваў вароты. Нават суседзі далучаюцца да нас. Мы крычым, радуемся кожнаму голу. Гэта так класна!

Ёсць у нас і свае традыцыі: святкаванне дзён нараджэння, Вялікадня і, вядома ж, Каляд і Новага года.

Я вельмі шчаслівая, што расту ў такой добрай сям’і.

Яна СЕНЬКЕВІЧ,

вучаніца 6 “Б” класа Варапаеўскай СШ. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.