Экалагічная карта горада Паставы


sxema-semilk2

З кожным годам экалагічныя праблемы на нашай планеце набываюць усё большую вастрыню. Нават у такога невялікага горада, як Паставы, мы назіраем парушаную прыродную раўнавагу. Выкіды ў атмасферу, зямлю і вадаёмы забрудж­вальных рэчываў з заводаў, аўта­транспарту, камунальнай гаспадаркі і іншых крыніц ствараюць дыскамфорт жыхарам. Таму кожны чалавек, які клапоціцца пра сваё здароўе, жадае ведаць якасць прадуктаў, што  спажывае, ступень чысціні паветра, якім дыхае, стан гарадскога асяроддзя, у якім жыве.

Каб атрымаць уяўленне пра экалагічныя праблемы горада Паставы, мной пад кіраўніцтвам настаўніка геаграфіі Ігара Міхайлавіча Пракаповіча былі праведзены даследаванні (дзве экспедыцыі і пяць індывідуальных маршрутаў), падчас якіх вывучаліся месцы павышанай забруджанасці, кантэйнерныя пляцоўкі, пункты водазабораў, гарадскія сметнікі, буйныя прадпрыемствы, лесапаркавыя зоны. Сабраныя матэрыялы былі сістэматызаваны, упарадкаваны ў форме табліц, а потым адлюстраваны на дзвюх інтэрактыўных картах. На гэтых картаграфічных мадэлях можна ўбачыць прасторавае размяшчэнне ўсіх вывучаных аб’ектаў, іх выявы, азнаёміцца з кароткай характарыстыкай.

Газетны артыкул не дазваляе падрабязна апісаць сутнасць праведзенай работы, таму ўсіх зацікаўленых запрашаю на сайт Пастаўскай гімназіі, дзе змешчаны мае даследаванні і інтэрактыўныя карты.

Яўген КАЗІМІРСКІ,

вучань Пастаўскай гімназіі.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.