Годна выступілі на лёгкаатлетычных стартах

Спорт

c253270ce65c4c2afe67849d11c0078b

4-5 лютага каманда Пастаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы ўдзельнічала ў першынстве Віцебскай вобласці па лёгкай атлетыцы. Наш раён на спаборніцтвах прадстаўлялі Ірына Грынько, Руслан Гусейналіеў, Віталій Дзяргач, Вольга Зверава, Матвей Мухля, Улад Фазылаў і Сяргей Шарснёў.

Юнакі і дзяўчаты 2002-2003 гадоў нараджэння сапернічалі ў бегу на кароткія, сярэднія і доўгія дыстанцыі, бегу з перашкодамі, штурханні ядра, спартыўнай хадзьбе і мнагаборстве. Найлепшы вынік у індывідуальным заліку паказала І. Грынько, якая заняла трэцяе месца па штурханні ядра. Усяго адно месца аддзяліла ад трэцяй прыступкі пераможнага п’едэстала М. Мухлю (мнагаборства), В. Дзергача (бег з перашкодамі) і Р. Гусейналіева (бег на 1500 метраў). Не пашчасціла на гэты раз і С. Шарснёву — у папярэднім забегу хлопец пераадолеў дыстанцыю на 60 метраў за 7,7 хвіліны і паказаў найлепшы вынік у сваёй падгрупе, але ў фінале з такім жа паказчыкам стаў толькі шостым.

Па выніках першынства Ірына Грынько ўзнагароджана дыпломам упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама і медалём.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.