Не далі замерзнуць на дарозе


IMG_0142

Моцныя маразы, якія гэтай зімой прыйшлі ў Беларусь, дастаўляюць нямала непрыемнасцей прафе­сійным вадзіцелям і аўтааматарам. Нярэдка пад уздзеяннем нізкіх тэмператур транспартныя сродкі не заводзяцца або глухнуць прама на дарозе. Так, напярэдадні Новага года на трасе Паставы—Браслаў замерз грузавы аўтамабіль, вадзіцеля якога выратаваў экіпаж дарожна-патрульнай службы ДАІ, што праязджаў міма. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі адагрэлі мужчыну ў сваёй машыне, напаіўшы гарачым чаем, і дапамаглі завесці грузавік.

Аналагічны выпадак адбыўся на мінулым тыдні. На гэтай жа дарозе пры павароце на вёску Касцяні на слізкім участку мікрааўтобус “Форд-Транзіт” занесла, і ён з’ехаў у кювет, з якога не змог выбрацца самастойна. А ў дадатак да ўсяго, пастаяўшы некаторы час на марозе, яшчэ і перастаў заводзіцца. Вадзіцель Павел Чатовіч патэлефанаваў на нумар 102 — і на дапамогу яму прыбыў бліжэйшы экіпаж ДАІ ў складзе інспектараў дарожна-патрульнай службы А. А. Мацура і А. Д. Януша. Прычапіўшы трос да службовага аўтамабіля, яны выцягнулі мікрааўтобус на дарогу, а потым падключылі правады да акумулятара легкавіка і “прыкурылі” яго. Таксама ў машыне ДАІ меліся валёнкі і тэрмас з чаем.

Як раяць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, з узмацненнем маразоў вадзі­целям, асабліва дызельных аўто, неабходна зага­дзя планаваць свой маршрут руху і мець у транспартным сродку цёплыя рэчы і гарачы чай у тэрмасе, каб у выпадку паломкі можна было сагрэцца. Калі няспраўнасць немагчыма ўхіліць на месцы, адразу звяртацца ў ДАІ або ў дзяжурную часць РАУС.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.