Новы клас — першай школе

Образование

П. Ю. Трава, Ю. І. Іговін, С. В. Маскалёў і А. Я. Кашырын пераразаюць чырвоную стужку перад уваходам у абноўлены камп’ютарны клас.
П. Ю. Трава, Ю. І. Іговін, С. В. Маскалёў і А. Я. Кашырын пераразаюць чырвоную стужку перад уваходам у абноўлены камп’ютарны клас.

Напярэдадні гэтага навучальнага года рэзідэнт Беларускага Парка высокіх тэхналогій — кампанія “IBAGroup” — падарыла два камп’ютарныя класы Варапаеўскай і Камайскай сярэднім школам. А 10 лютага такі ж падарунак зрабіла пастаўскай СШ №1.

Афіцыйна перадаць камп’ютары школе прыехалі прадстаўнікі названай вышэй кампаніі Ю. І. Іговін і С. В. Маскалёў, якіх у навучальную ўстанову суправаджаў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Я. Кашырын. Гасцей чакалі з радасным хваляваннем. Першымі іх прывіталі вучні, а затым слова ўзяў дырэктар П. Ю. Трава. Ад імя ўсяго калектыву школы Павел Юр’евіч шчыра падзякаваў “IBA-Group” за такі цудоўны падарунак, адзначыўшы, што абноўлены камп’ютарны клас дазволіць навучэнцам палепшыць вынікі на алімпіядах па праграмаванні, вывучаць інфарматыку на больш высокім узроўні. Новых поспехаў у рабоце змогуць дасягнуць таксама і педагогі.

IMG_0172

— Сёння ні адна з галін народнай гаспадаркі не развіваецца так бурна і інтэнсіўна, як інфармацыйныя тэхналогіі, — сказаў у сваю чаргу Ю. І. Іговін. — Яны ўвайшлі ў кожны дом і кожную ­сям’ю: мы разлічваемся пластыкавай картачкай праз банкамат, ажыццяўляем плацяжы з дапамогай мабільных тэлефонаў. Для ўсіх гэта стала даступнымі, зразумелымі і прывычнымі працэсамі. Падтрым­ліваючы добрую традыцыю, наша кампанія стараецца дапамагаць школам абнаўляць тэхніку з надзеяй, што вучні змогуць атрымаць лепшыя веды па інфармацыйных тэхналогіях і яны спатрэбяцца ім у жыцці.

Пад апладысменты прысутных Юрый Іванавіч уручыў П. Ю. Траву сертыфікат на камп’ютарны клас, запрасіўшы школьнікаў у будучым прыходзіць працаваць у “IBA-Group” і іншыя кампаніі Парка высокіх тэхналогій. Да навучэнцаў і педагогаў звярнуўся таксама С. В. Маскалёў. У знак удзячнасці дзеці падарылі ім і А. Я. Кашырыну сувеніры, зробленыя сваімі рукамі. Кульмінацыяй урачыстасці стала пераразанне чырвонай стужкі перад уваходам у абноўлены камп’ютарны клас, пасля чаго навучэнцы праверылі новыя камп’ютары ў рабоце.

Тэкст і фота Алены ШАПАВАЛАВАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.