Па добрай традыцыі адзначылі лепшых (+фота)

Местная власть

Старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў уручае дыплом лаўрэата звання “Чалавек года Пастаўшчыны-2016” майстру вытворчага ўчастка адкрытага акцыянернага таварыства “Паставымэбля” Наталлі Аркадзьеўне Шчановіч.
Старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў уручае дыплом лаўрэата звання “Чалавек года Пастаўшчыны-2016” майстру вытворчага ўчастка адкрытага акцыянернага таварыства “Паставымэбля” Наталлі Аркадзьеўне Шчановіч.

17 лютага ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча адбылася традыцыйная нарада па падвядзенні вынікаў работы народнагаспадарчага комплексу Пастаўшчыны за 2016 год. Пачалася яна з выступлення народнага хору настаўнікаў і дзіцячага хору Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў. У іх выкананні прагучала песня “Радзіма мая дарагая”, якая ўславіла нашу сінявокую Беларусь, яе працавітых, таленавітых і творчых людзей. Менавіта такія работнікі і прадстаўлялі свае працоўныя калектывы на галоўным сходзе года.

Пераможцаў спаборніцтва віталі і ўручылі ім узнагароды старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў і яго першы намеснік, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама С. В. Чэпік.

Звяртаючыся да прысутных, Віктар Сяргеевіч Гутараў адзначыў, што мінулы год выдаўся плённым. З 17 асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, даведзеных аблвыканкамам, выкананы 10. Па індэксе фізічнага аб’­ёму вытворчасці, які склаў 99,4%, наш раён займае восьмае месца сярод 21 раёна вобласці. Стабільна працавала большасць прамысловых прадпрыемстваў, якімі выраблена прадукцыі на 140,8 мільёна рублёў. У аграрным сектары вытворчасці гэты паказчык роўны 55,2 мільёна рублёў. Па вытворчасці зерня на балагектар (яго валавы збор у мінулым го­дзе склаў 53 тысячы тон пры сярэдняй ураджайнасці 30,4 цэнтнера з гектара) Пастаўскі раён займае 4-е месца ў вобласці, а ААТ “Хацілы-агра” лідзіруе сярод усіх гаспадарак Віцебшчыны. Нядрэнна папрацавалі жывёлаводы. Валавая вытворчасць малака дасягнула 44,6 тысячы тон, а сярэдні надой ад каровы — 3789 кілаграмаў.

У будаўнічай галіне прыярытэтным кірункам з’яўлялася ўзвя­дзенне жылля. Летась здадзена ў эксплуатацыю 11,55 тысячы квадратных метраў агульнай жыллёвай плошчы. Узведзены два 60-кватэрныя дамы і дом сямейнага тыпу ў Паставах, два 4-кватэрныя ў Коўзанах і адзін 12-кватэрны жы­лы дом у Хацілах. Набывае папулярнасць новы спартыўна-турыстычны комплекс “Азёр­кі” з “вяровачным гарадком”, скаладромам і іншымі аб’ектамі для экстрэмальнага адпачынку, куды ўжо ўкла­дзена каля 1 мільярда недэнамінаваных рублёў. Нямала набыткаў на рахунку калектываў сферы абслугоўвання, адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту.

В. С. Гутараў шчыра падзякаваў за старанне кіраўнікам усіх узроўняў, у тым ліку раённага і сельскіх выканаўчых камітэтаў, работнікам вытворчай і сацыяльнай сфер, супрацоўнікам праваахоўных і адміністрацыйных органаў, ваеннаслужачым Пастаўскага гарнізона.

Асноўнай задачай выканаўчай улады з’яўляецца планамерная і сістэмная работа па павышэнні якасці жыцця людзей, вырашэнні іх надзённых праблем і зваротаў, забеспячэнні эфектыўнага развіцця сацыяльна-эканамічнага комплексу раёна. Базай для гэтага з’яўляюцца дасягненні перадавых калектываў, іх вытворчых падраздзяленняў і непасрэдна работнікаў.

А іх на Пастаўшчыне шмат, што і пацвердзіла цырымонія ўзнагароджвання. Пачалася яна з уручэння дыпломаў “Чалавек года Пастаўшчыны-2016”. Гэтага ганаровага звання, як і ў папярэднія гады, удастоены 15 чалавек, якія прадстаўляюць усе галіны гаспадарчага комплексу і сацыяльнай сферы, тыя, хто ўласнай працай здабыў павагу і аўтарытэт як у сваіх калектывах, так і ў раёне.

— Атрымаць такое званне было поўнай нечаканасцю, — дзялілася пасля ўрачыстасці аператар машыннага даення фермы “Курты” ААТ “Хацілы-агра” Людміла Акуліцкая. — Маю некалькі дыпломаў абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК, граматы, але гэта ўзнагарода асабліва памятная. Узрушылі і сама цырымонія, кветкі, віншаванні. Мяне перапаўняюць сапраўдная радасць, жаданне працаваць яшчэ лепш. Дзякуй усім за такую адзнаку.

Незабыўныя ўражанні ад прысваення звання “Чалавек года Пастаўшчыны” засталіся таксама ў майстра ААТ “Паставымэбля” Наталлі Шчановіч, токара АБП “Рассвет Пастаўскі” Генадзія Татарчука, старэйшыны аграгарадка Кураполле Мікалая Мацюшчанкі і іншых.

На працягу апошніх гадоў як у раслінаводстве, так і ў жывёлагадоўлі вядучымі па вытворчасці прадукцыі палёў і ферм з’яўляюцца ААТ “Хацілы-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, “Кураполле-агра” і філіял “Нафтазаводмантаж-агра”. Па вытворчасці малака і мяса яны прызнаны лепшымі і па выніках 2016 года. А вось пераходны Чырвоны сцяг райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў на гэты раз быў уручаны навасёлкаўцам, якія па суме намінацый заваявалі найбольш першых месцаў.

ААТ “Хацілы-агра” пацвердзіла, што з’яўляецца найлепшым па арганізацыі работы студэнцкіх атрадаў. Сельгаспрадпрыемства прызнана пераможцам абласнога і рэспубліканскага конкурсаў “Працоўны семестр-2016” і ўзнагароджана Падзякамі абласнога аператыўнага штаба і Цэнтральнага камітэта БРСМ, а яго дырэктар В. І. Крыштафовіч — Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Высокія адзнакі — Ганаровая грамата і Падзяка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь — былі ўручаны трактарысту ААТ “Хацілы-агра” Валерыю Ярашэвічу і галоўнаму аграному філіяла “Нафтазаводмантаж-агра” Марыне Галубёнак.

Самай прадстаўнічай на ўрачыстасці была дэлегацыя малочнага завода, які выйшаў пераможцам спаборніцтва сярод прамысловых прадпрыемстваў. Па ўсіх вытворчых і эканамічных паказчыках тут атрыманы прыкметны рост. Лічбы ўражваюць: у 3,3 раза ўзрос чысты прыбытак, 15% склала рэнтабельнасць продажаў, на 25,5 мільёна рублёў рэалізавана прадукцыі на экспарт. У ліку прызёраў завод “Беліт” і Варапаеўскі дрэваапрацоўчы камбінат.

На ранейшыя пазіцыі пераможцаў вярнулася АБП “Рассвет Пастаўскі”, якое дабілася найвышэйшых тэмпаў росту сярод будаўнічых арганізацый і арганізацый камунальнай і дарожнай гаспадарак. Першае месца прысуджана таксама раённаму вузлу электрасувязі.

Сапраўдная праца лёгкай не бывае. Гэта даказваюць не толькі калектывы вытворчай сферы, але і тыя, хто выхоўвае і вучыць дзяцей, клапоціцца пра здароўе чалавека, аказвае паслугі, арганізуе адпачынак, спартыўныя спабор­ніцтвы, займаецца бізнесам. Такіх людзей у раёне дзясяткі. На свяце іх ушаноўвалі як лепшых па прафесіі. У іх ліку былі жывёлаводы, работнікі культуры, гандлю, аховы зда­роўя, спорту і іншыя.

Высокі ўзровень работы калектываў, якасць прадукцыі і аказваемых паслуг характарызуюць дасягненні 2016 года, якімі парадавалі ў мінулым годзе на прэстыжных абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, выставах і фестывалях малочны завод, раённае спажывецкае таварыства, дзяржаўны каледж, Навасёлкаўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, Дом рамёстваў “Стары млын”.

Пераможцамі раённага агляду конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах з узнагароджваннем Ганаровымі граматамі райвыканкама прызнаны УП ЖКГ, ААТ “Камайскі-агра” і Пастаўская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма. А дырэктару ўнітарнага прадпрыемства “Жыллёва-камунальная гаспадарка” І. Г. Глушонку ўручаны і Дыплом Віцебскага аблвыканкама за перамогу арганізацыі ў такім жа абласным аглядзе-конкурсе.

Удзельнікі сходу, а таксама запрошаныя на яго ветэраны працы, атрымалі музычныя падарункі ад ­удзельнікаў мастацкай самадзейнасці Пастаўшчыны. Новая канцэртная праграма засведчыла, што ў мінулым годзе, які праходзіў у Беларусі пад знакам культуры, у раёне ўзрасло выканальніцкае майстэрства спевакоў, танцораў, музычных калектываў. Апладысментамі прысутныя віталі ансамбль барабаншчыц, салістаў Злату Лібозу, Злату Ярашэвіч і ансамбль танца “Дзяцінства”, Крысціну Клянтак, Ірыну Іршонак, Аляксандра Кандыбіна, Вольгу Балотнікаву, Пятра Караля і іншых артыстаў.

032

033

035

037

041
049

047
055

043

045

056

057

061

064

076

079

083

085

088

092

095

097

100

103

112

117

125

131

135

140

141

146

152

161

163

181

183

184

213

215

226

230

231

234

235

240

242

244

251

255

258

259

262

271

274

277

287

293

301

303

304

306

311

312

313

314

316

322

324

 

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.