Памятаем, ганарымся, смуткуем

Общество

17

28 гадоў назад, 15 лютага 1989 года, быў завершаны вывад савецкіх войск з Рэспублікі Афганістан. Гэта дата ўвайшла ў гісторыю як Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Ганарымся мужнасцю і стойкасцю салдат і афіцэраў, якія з гонарам выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак. Схіляем галовы перад памяццю тых, хто загінуў у Афганістане і іншых лакальных канфліктах, і раздзяляем боль страты іх родных і блізкіх. У радах удзельнікаў баявых дзеянняў былі і сотні пастаўчан. Не ўсе яны вярнуліся дадому жывымі, але засталіся ў гісторыі ўзорам самаадданасці і патрыятызму.

Выказваем бязмежную ўдзячнасць усім, хто годна выканаў свой воінскі абавязак, а зараз праяўляе актыўную жыццёвую пазіцыю, сваім прыкладам выхоўвае маладое пакаленне.

Мірнага неба, здароўя і шчасця вам і вашым блізкім!

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.