Прыгажосць трэба берагчы


0nS9CH2Zpv8

Наш пасёлак вельмі прыгожы. Адзначаюць гэта і яго шматлікія госці. А найпрыгажэйшым месцам у ім я лічу парк адпачынку. Тут можна пабыць сам-насам з прыродай, палюбавацца на вялізныя старыя дрэвы, якія так многа пабачылі на сваім вяку, вавёрачак, цэлыя плантацыі пралесак і вясёлыя ручаіны вясной. Гэта і месца зносін. Тут прахо­дзяць  святы: Дзень чыгуначніка, Дзень будаўніка, Купалле… Тады ў парку мнагалюдна, гучыць музыка, людзі весяляцца, танцуюць, гуляюць, спабор­нічаюць. Можна і варапаеўскімі прысмакамі паласавацца.

Спусціўшыся па сцежцы ўніз, выйдзеш да ракі Заражанкі, якая стужачкай віецца праз пасёлак. Летам там добра адпачываць, купацца, вудзіць рыбу. Люблю маленькі лясочак, дзе мы з сяброўкамі, бацькамі часта прагульваемся. Вясной, калі снег растае, там утвараецца невялікі вадаём. А калі праз лістоту прабіваецца сонечнае святло і адлюстроўваецца ў вадзе, здаецца, што апынуўся ў чароўным царстве.

Шкада, што гэтыя цудоўныя куточкі засмечваюцца. Як жа можна выкідваць бляшанкі, паперкі, бутэлькі абы-дзе, калі побач стаяць спецыяльныя урны?! Каб захаваць прыгажосць, трэба яе берагчы: любіць свой пасёлак, яго прыроду.

Анастасія КІМСТАЧ, вучаніца

6 “Б” класа Варапаеўскай СШ.

 



1 комментарий по теме “Прыгажосць трэба берагчы

  1. Малайчына, Анастасія, напісала коратка, але з душой і сэнсам!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.