Радуюся за сваіх вучняў


IMG_0018

Радуюся, калі на старонках раённай газеты чытаю пра тое, якімі годнымі людзьмі сталі мае былыя вучні. Крыху раней з гонарам чытала пра Вадзіма Крыштафовіча, які выратаваў жыццё чалавека. А да Дня ратаўніка ў “Пастаўскім краі” быў змешчаны матэрыял пра дынастыю Гінько. Аляксандр — таксама з ліку маіх вучняў.

На ўроках гісторыі я пастаянна выкарыстоўвала тэхнічныя сродкі. Саша хутка спасціг усе сакрэты ўстаноўкі абсталявання і стаў  незаменным памочнікам. Давярала яму, як сабе, давала ключ ад стала, а калі вярталася з настаўніцкай, у класе ўжо ўсё было падрыхтавана да паказу дыяфільма. І што цікава: Саша не толькі выдатна разумеў тэхніку, ён быў і добрым выхавальнікам. Калі працаваў (а на падрыхтоўку трэба было патраціць амаль увесь перапынак), то да стала з пультам ніхто не падыходзіў — сярод адна­класнікаў трымаў дысцыпліну.

Зараз сустракаемся з ім нячаста. Але, калі даводзіцца яго бачыць, сэрца радуецца: выдатнага чалавека мы выпусцілі са школы ў жыццё. Саша не толькі добры спецыяліст, гэта і рэдкай душы чалавек. Заўсёды спыніцца, з добрай усмешкай распытае пра здароўе, работу, жыццё. Такія душэўныя чалавечыя якасці бываюць далёка не ва ўсіх. Таму і ратаўніком ён стаў зусім невыпадкова.

Р. ЛАСТОЎСКАЯ,

настаўніца СШ №2.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.