Сістэмных парушэнняў не выяўлена

Местная власть

IMG_0810

14 лютага ў памяшканні райвыканкама “прамую тэлефонную лінію” і асабісты прыём грамадзян сумесна правялі старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Ва­дзім Уладзіміравіч Заранкін і пракурор Віцебскай вобласці Вадзім Валянцінавіч Сушчынскі.

Прымаць наведвальнікаў ім дапамагала галоўны спецыяліст аддзела экспертна-прававой работы і зваротаў грамадзян КДК вобласці Жанна Мікалаеўна Іваноўская. На прыёме прысутнічалі першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Васільевіч Чэпік і намеснік старшыні Ірына Іванаўна Несцяронак, кіраўнікі некаторых структурных падраздзяленняў раённага выканаўчага камітэта і прадпрыемстваў горада.

— Сумесныя прыёмы, “прамыя тэлефонныя лініі”, выезды ў рэгіёны прадстаўнікоў дзяржаўных кантралюючых і наглядных органаў выдатна зарэкамендавалі сябе і набылі пастаянны характар. Яны даюць магчымасць найбольш поўна ацаніць сітуацыю, усебакова вывучыць праблемы, дазваляюць даваць прававыя ацэнкі і кансультацыі на месцы, з’яўляюцца эфектыўнымі і рэзультатыўнымі, — патлумачыў В. У. Заранкін.

Большая частка зваротаў — а іх было шэсць, у тым ліку адзін на “прамую тэлефонную лінію” — тычылася бытавых патрэб насельніцтва: ацяплення кватэр у адным з дамоў райцэнтра, збору і вывазу смецця з прыватнага сектара, паляпшэння жыллёвых умоў. Яшчэ адна наведвальніца звярнулася па дапамогу ў вырашэнні маёмаснай спрэчкі, другую жыхарку раёна цікавіла, як прымусіць былога мужа выплачваць своечасова і ў поў­ным аб’ёме аліменты на дзяцей.

— Пытанні, якія сёння прагучалі, не носяць сістэмнага характару і не паказваюць на сур’ёзныя парушэнні альбо хібы ў дзеяннях мясцовай улады, — падсумаваў Вадзім Валянцінавіч Сушчынскі. — Адзінае, на што хачу звярнуць увагу, гэта неабходнасць павысіць інфармаванне насельніцтва па рабоце жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна.

З улікам праблемнасці некаторых пытанняў і неабходнасці прыцягнення для іх вырашэння спецыялістаў абласнога ўзроўню старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці В. У. Заранкіным і пракурорам Віцебскай вобласці В. В. Сушчынскім дадзены адпаведныя даручэнні, а ход іх выканання ўзяты на кантроль.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.