Спаборнічалі аматары шахмат і шашак

Спорт

3559_0

У Віцебскай вобласці стала добрай традыцыяй праводзіць галіновыя спартыўныя спаборніцтвы сярод работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Нядаўна вызначалі лепшых сярод аматараў гульні ў шахматы і шашкі. У спаборніцтвах, якія праходзілі ў Наваполацку, удзельнічала 9 каманд. Барацьба паміж імі была напружанай.

Пастаўскае ўнітарнае прадпрыемства ЖКГ прадстаўлялі апаратчыца Алена Мацкевіч, інструктар па арганізацыйна-масавай рабоце Рыта Снапок, слесар кацельні Сцяпан Дзяшук і станочнік дрэваапрацоўчага станка Аляксей Урбановіч. Каманда заняла чацвёртае месца. У асабістым заліку сярод шашыстаў Аляксей Урбановіч стаў трэцім. Дзякуй усім за ўдзел у спаборніцтвах і імкненне да перамогі.

Ж. ГУЛЯЕВА, старшыня

прафсаюзнай арганізацыі УП ЖКГ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.