Трэція ў вобласці

Спорт

IMG_0786

На працягу трох дзён у абласным цэнтры праходзілі “Алімпійскія дні моладзі” Віцебскай вобласці па валейболе сярод юнакоў 2000 года нараджэння і маладзейшых. Такія сустрэчы — не толькі галоўныя спаборніцтвы года, але і плён сумеснай працы трэнера і яго выхаванцаў за ўвесь перыяд навучання ў спартыўнай школе. Сёлета на гэтых спартыўных стартах пастаўчане паказалі трэці вынік у вобласці.

Дзявятага лютага на ФАКу дыпломы і медалі бронзавым прызёрам “Алімпійскіх дзён моладзі” пад гучныя апладысменты каманды ўручыў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Станіслаў Чымбург (атрымаць узнагароды ў Віцебску пастаўчане не паспелі — спяшаліся на цягнік).

— Ведаю, што вы разлічвалі на вышэйшы вынік, але быць у ліку прызёраў таксама ганарова, — адзначыў С. У. Чымбург і пажадаў юнакам удасканальваць гульнявыя навыкі і дабівацца новых поспехаў.

У спаборніцтвах удзельнічалі 6 каманд, гульні праходзілі па кругавой сістэме з трох партый. Каманда ў складзе Леаніда Лосіка, Ігара Скур’ята, Пятра Марцінкевіча (капі­тан), Арсенія Шнітоўскага, Кірыла Пронькі (на здымку з трэнерам у першым радзе), Аляксандра Каспера, Максіма Іванова, Ягора Артамонава, Андрэя Казлоўскага (другі рад) і Дзяніса Януша выйграла ў аднагодкаў з Верх­нядзвінска, Наваполацка і Оршы з лікам 2:1, а ў сустрэчах з віцябчанамі і шумілінцамі саступіла з лікам 1:2.

— У валейболе я ўжо не першае дзесяцігоддзе, таму выдатна ведаю праві­лы гульні і з упэўненасцю магу сказаць, што каман­дзе з Віцебска мы прайгралі выключна з-за грубых памылак судзейства. Лічу, што ў спартыўнай барацьбе не месца любога роду падтасоўкам, тым больш калі сіламі мераюцца дзеці. Хлопцы ледзь стрым­лівалі слёзы, калі сутыкнуліся з такой несправядлівасцю, — дзяліў­ся трэнер каманды Генадзь Генадзьевіч Савосін.

Па выніках гульняў сфарміравана зборная каманда вобласці. Яна прыме ўдзел у першым туры рэспубліканскіх “Алім­пій­скіх дзён моладзі”, якія адбудуцца 22-26 лютага ў Магі­лёве. У Віцебск на зборы для падрыхтоўкі да ўдзелу ў рэспубліканскіх спабор­ніцтвах выкліканы і чацвёра пастаўчан — Андрэй Казлоўскі, Аляксандр Каспер, Пётр Марцінкевіч і Арсеній Шнітоў­скі.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.