Ушануюць людзей працы

Местная власть

253

Паслязаўтра, 17 лютага, у Паставах адбудзецца традыцыйная нарада па падвя­дзенні вынікаў работы працоўных калектываў раёна за 2016 год. На  ёй будуць ушанаваны пераможцы спаборніцтва сярод прадпрыемстваў прамысловасці, арганізацый аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва, тран­спарту, сувязі, сферы паслуг, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, сель­скіх Саветаў дэпутатаў, а таксама лаўрэаты звання “Чалавек года Пастаўшчыны-2016”, намінанты “Дасягненні 2016 года”, лепшыя па прафесіі.

На сцэне раённага Дома культуры выступяць вядомыя выканаўцы і  мастацкія калектывы  Пастаўшчыны.

(Сумесная пастанова раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў “Аб выніках работы працоўных калектываў раёна за 2016 год” і фотаздымкі лаўрэатаў звання “Чалавек года Пастаўшчыны-2016” будуць змешчаны ў наступным нумары райгазеты).

Аператар машыннага даення кароў малочнатаварнай фермы “Лучай” Валян­ціна Пятроўна Бука — адна з тых, хто асабліва вызначыўся ў мінулым годзе. Надаіўшы ад кожнай каровы ў сярэднім па 6070 кілаграмаў малака, яна заняла першае месца не толькі ў ААТ “Навасёлкі-Лучай”, але і ў раёне.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.