З Днём абаронцаў Айчыны!

Общество

590

Паважаныя воіны Пастаўскага гарнізона, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, воіны запасу і інтэрнацыяналісты! Дарагія пастаўчане!

Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Наша гісторыя багатая прыкладамі стойкасці, адвагі, мужнасці і гераізму абаронцаў Айчыны. Імёны герояў, іх ратныя подзвігі, баявыя традыцыі перадаюцца з пакалення ў пакаленне і служаць узорам адданасці воінскаму абавязку і гатоўнасці да самаахвярнасці ў імя Радзімы.

У гэты дзень мы  адрасуем словы асаблівай удзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за перамогу над фашызмам, воінам-інтэрнацыяналістам, якія першымі ўступілі у буйнамаштабнае супрацьстаянне з сіламі міжнароднага тэрарызму.

Паважаныя сябры! Сёння ўсе мы яскрава разумеем цану міру на нашай зямлі. Дзякуй усім абаронцам Айчыны, хто годна і з гонарам выконваў і выконвае свой воінскі абавязак, забяспечвае мір і ста­більнасць нашага агульнага дома. Жадаем вам здароўя, шчасця і дабрабыту, новых поспехаў у службе і працы на карысць роднай Беларусі!

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага

выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага

Савета дэпутатаў. 

*** 

Паважаныя землякі!

Заўтра наша краіна адзначае Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэта свята ўвасабляе непарыўную сувязь гераічнага мінулага і сучаснасці, з’яўляецца сімвалам вялікай павагі да ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны.

Цудоўна, што над роднай Беларуссю мірнае неба. Таму заклікаю пастаўчан вызначацца на мірным фронце — у працы, вучобе, грамадскім жыцці, быць на­дзейнай і моцнай апорай у калектывах і сем’ях.

Жадаю ветэранам вайны, сённяшнім воінам, усім юнакам і мужчынам моцнага здароўя, вясновага настрою, шчасця.

С. ЗЯМЧОНАК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў

 Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 ***

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл,

воіны-інтэрнацыяналісты, ваеннаслужачыя Пастаўскага гарнізона!

Сардэчна віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

З гэтай датай, 23 лютага, у кожнага жыхара нашай краіны нязменна асацыіруюцца гераізм, мужнасць, гонар і высакароднасць. Мы схіляем галовы перад подзвігам абаронцаў Айчыны, але заўсёды павінны памятаць, што найлепшая памяць пра папярэднія пакаленні — цяперашнія справы на карысць і дзеля абароны нашай суверэннай дзяржавы.

Сёння пра беларускую армію гавораць як пра сапраўдную школу выхавання, а прафесія абаронцы Айчыны карыстаецца аўтарытэтам і павагай у грамадстве. Нашы Узброеныя Сілы поўнасцю адпавядаюць патрабаванням кіраўніцтва Беларусі — быць галоўным фактарам не толькі стратэгічнага стрымлівання знешніх пагроз, але і забеспячэння міру і стабільнасці ў дзяржаве.

Выказваю шчырую ўдзячнасць і павагу ўсім тым, хто прысвяціў жыццё важнай справе служэння Радзіме. Жадаю вам, паважаныя ветэраны, воіны запасу, ваеннаслужачыя Пастаўскага гарнізона, вашым родным і блізкім шчасця, здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і мірнага неба над галавой.

М. КУЛІК, выконваючы абавязкі

ваеннага камісара раёна, падпалкоўнік.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.