За гасціннасць

Спорт

4.11

За многія гады ў аграэкасядзібе “Ліпнікі”, дзе гаспадыняй Тэрэса Лысёнак,  пабывала шмат гасцей з Беларусі і з-за яе межаў, арганізоўваліся розныя масавыя мерапрыемствы. Вось і летась з вясны да восені гэта маляўнічае месца наведала 435 чалавек. А напрыканцы года з работай прадпрымальнай жанчыны  азнаёміліся члены журы абласнога конкурсу “Лепшая аграэкасядзіба Віцебскай вобласці”, які праводзяць абласны выканаўчы камітэт сумесна з ААТ “Белаграпрамбанк” і Беларускім грамадскім аб’яднаннем “Адпачынак у вёсцы”. Тэрэса Зыгфрыдаўна пра ўсё падрабязна расказала і паказала, падзялілася планамі  па далейшым абуладкаванні месца адпачынку, развіцці падсобнай гаспадаркі. Падкупілі яе адкрытасць і душэўнасць, пра што пастаянна гавораць і наведвальнікі.

А нядаўна стала вядома, што аграэкасядзіба “Ліпнікі”  прызнана пераможцай названага вышэй конкурсу ў намінацыі “Гасціннасць”. Узнагароды гаспадыні былі ўручаны на раённай нарадзе перадавікоў вытворчасці.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.