За кожнае слоўца — цукерку

Образование

56484-e1431533299584

21 лютага адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Не абмінула гэта свята і нашу гімназію. Распачалі дзень цікавай гульнёй «Перакладзі слова — атрымай цукерку». Усе жадаючыя маглі паў­дзельнічаць у ёй. Яны павінны былі перакласці словы з рускай мовы на беларускую, а за правільны адказ атрымлівалі цукерку.

Дзякуючы дзяўчатам 11 класа, якія дапамагалі ў падрыхтоўцы і правядзенні віктарыны, конкурсаў, гульняў, на працягу дня панавала святочная атмасфера. У бібліятэцы праводзілася акцыя «Сэлфі з беларускай кнігай». Вучні маглі сфатаграфавацца са сваёй любімай кнігай. Усюды былі развешаны маленькія цікавінкі — малюначкі з беларускімі словамі і перакладамі.  

Працягам святочнага мерапрыемства стала віктарына “Гучы, роднае слова”, у якой прынялі ўдзел каманды “Слова” і “Сіла”. Удзельнікі ўспаміналі прыказкі, прымаўкі, адказвалі на пытанні, дэкламавалі вершы, спявалі песні.  Аздобілі мерапрыемства музычныя паўзы ў выкананні адзінаццацікласнікаў.

Прыемна было тое, што рабяты праяўлялі актыўнасць, а гэта значыць, што яны цікавяцца сваёй гісторыяй і культурай, з любоўю і павагай адносяцца да роднай мовы, якія ім прывіваюць настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Ніна Дзмітрыеўна Субач і Таццяна Генадзьеўна Волкава.

Мова — гэта душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця, наш галоўны і бясцэнны скарб. І мы павінны яе шанаваць, садзейнічаць яе росквіту, бо мова — гэта тое, што адрознівае нас ад іншых народаў.

Алена КУХАЛЬСКАЯ, Караліна ВОЛК,

вучаніцы 11 класа гімназіі.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.