“Аптымізацыі нам не пазбегнуць”

Образование

IMG_0534

6 сакавіка асабісты прыём грамадзян у райвыканкаме правёў начальнік упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Леанідавіч Хама. Замест дзвюх гадзін прыём доўжыўся амаль тры і быў вельмі эмацыянальным.

Усіх наведвальнікаў непакоіла адно — аптымізацыя сеткі навучальных устаноў Пастаўшчыны, у выніку якой з 1 верасня бягучага года плануецца закрыццё некалькіх базавых школ з нізкай напаўняльнасцю вучняў у сельскай мясцовасці і рэарганізацыя дзвюх сярэдніх школ у горадзе.

— Скарачэнне колькасці школ і іх рэарганізацыя непазбежныя, — канстатаваў Д. Л. Хама. — Асноўная прычына — увядзенне ў рэспубліцы нарматыўнага фінансавання ўстаноў адукацыі, калі на кожнага вучня будзе выдзяляцца з бюджэту пэўная колькасць грашовых сродкаў. Сёння ўтрымліваць столькі школ, многія з якіх напоўнены напалову, а то і менш, раёну не па кішэні. Да таго ж стан некаторых не адпавядае сучасным патрабаванням. У выніку аптымізацыі з’явіцца магчымасць палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу тых навучальных устаноў, якія застануцца, і тым самым забяспечыць больш якасны адукацыйны працэс.

Што датычыць рэарганізацыі гарадскіх школ, то яна пройдзе паэтапна: сёлета не будзе праводзіцца набор у 10 клас, а на наступны год — у 10-ты і 11-ты. На занепакоенасць бацькоў тым, якая навучальная ўстанова зможа прыняць старшакласнікаў, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Я. Кашырын, які разам з намеснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта Ю. М. Кісялёвым прысутнічаў на прыёме, адказаў: “Выбіраць, куды пайсці — у гімназію, СШ №1, №2, №3 або каледж, будзеце вы самі”. І паабяцаў у бліжэйшы час правесці ў школах сходы для бацькоў на гэту тэму, а таксама пракантраляваць, каб на сайтах названых вышэй устаноў з’явілася інфармацыя пра профілі навучання і педагогаў. Будзе вырашана і пытанне з раскладам руху гарадскіх аўтобусаў, якія ходзяць у мікрараён будаўнікоў, каб дзецям было зручна дабірацца ў школу і дамоў.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

 



1 комментарий по теме ““Аптымізацыі нам не пазбегнуць”

  1. Згода з вамі, што вельмі важна не толькі ШТО зрабіць, але і ЯК гэта зрабіць. Ну што ж, кожны робіць так, як умее. Шчырасць у размове з людзьмі — вось што вельмі важна. А запужаць і прынізіць людзей…. ну што ж… гэта самы прымітыўны спосаб! Сітуацыя наўрад ці памяняецца да лепшага, таму трэба знайсці сілы змяніць свае адносіны да гэтай сітуацыі. Надзея памірае апошняй!
    Класс! 1

    Ольга Турская (Анточ)
    01:10
    Очень грустно, что у нас не могут оптимизировать кабинеты этих же самых исполнительных властей , дабы уменьшить бесконечные переписки между структурами и дублирование одной и той же работы разными людьми…Количество бумажек и отчетов бесполезных снизить, тем самым оптимизацию любимую провести…Но школы зачем же трогать???
    Класс! 2

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.