Калі загучаць цымбалы?


image description
image description

Сёлета наш горад у 20-ты раз будзе сустракаць Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. І хаця наперадзе яшчэ шмат часу, падрыхтоўка да яго ідзе поўным ходам. У Міністэрстве культуры адбылося першае пасяджэнне аргкамітэта. На ім вызначыліся з часам, фарматам правядзення і прыблізным складам удзельнікаў музычнага свята.

Асноўная канцэпцыя засталася нязменнай. Фестываль разлічаны на тры дні — 9, 10 і 11 чэрвеня. Традыцыйна чакаецца, што сваю творчасць пастаўчанам і гасцям горада падораць як беларускія музычныя калектывы, так і замежныя. Што да апошніх, то ўжо разасланы запрашэнні музыкантам з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Расіі, Украіны і Германіі. Канчатковы адбор удзельнікаў аргкамітэт правядзе пазней, калі атрымае ад іх адказы.

Дапрацоўваецца і фестывальная праграма. Усе тры дні абяцаюць быць багатымі на цікавыя, змястоўныя мерапрыемствы. Гэта адкрыццё мастацкіх выстаў, спартыўныя спаборніцтвы, літаратурныя святы, музычна-тэатралізаваныя прадстаўленні, агляд-конкурс сельскіх падворкаў, выступленні народных калектываў і эстрадных выканаўцаў. Па максімуму будуць задзейнічаны ўсе канцэртныя пляцоўкі горада і раёна. У тым ліку ўпершыню ў рамках фестывалю плануецца арганізаваць маладзёжнае мерапрыемства на спартыўна-турыстычным комплексе “Азёркі”.  

   Людміла Зелянкевіч.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.