“Люблю цябе такой, якая ёсць…”

Общество

000410_704804

20-21 красавіка 2017 года на базе Пастаўскага раёна адбудзецца навукова-практычны семінар “Пастаўшчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі”, ініцыяваны Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і прымеркаваны да Года навукі.

Арганізатары семінара сумесна з рэдакцыяй раённай газеты “Пастаўскі край” аб’яўляюць конкурс творчых работ (на беларускай  мове) на тэму “Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля бацькоў святая”. Пачатак конкурсу — 20 сакавіка, заканчэнне — 10 красавіка. Просім дасылаць свае творчыя работы (у рукапісным або друкаваным выглядзе) на электронны або паштовы адрас раённай газеты. Аўтарытэтнае журы з ліку вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, работнікаў рэдакцыі і краязнаўцаў раёна падвядзе вынікі. Пераможцы падчас семінара будуць адзначаны дыпломамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і памятнымі падарункамі.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.