Напісалі дыктоўку


detail of a hand of man with red shirt writing on a notebook with a blue pencil and blurred background

Рыхтуючыся да Міжнароднага дня роднай мовы, Пастаўская раённая арганізацыя Таварыства беларускай мовы зладзі­ла дыктоўку, якая праходзіла ў памяшканні дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі. Прыйшло 37 чалавек.

Напачатку выступіў Ігар Пракаповіч, старшыня нашай раённай арганізацыі. Ён павіншаваў прысутных са святам і заклікаў выкарыстоўваць родную мову ў што­дзённым жыцці. Затым настаўніца беларускай мовы СШ №3 Аліна Латыш прачытала тэкст дыктоўкі. На гэты раз быў выбраны тэкст Янкі Брыля, якому сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння, “Усмешка”.

Пачалася дыктоўка. Хоць і было заяўлена, што мы пішам не дзеля праверкі ведаў, а дзеля пашаны і павагі да беларускай мовы, усе стараліся напісаць як мага лепш. І, трэба адзначыць, вынікі вельмі добрыя, а выдатна напісалі наступныя ўдзельнікі: Пракаповіч Таццяна, Скіпар Крысціна, Пракаповіч Міхаіл, Пятровіч Арцём, Сяменас Віялета, Іванова Марына, Афанасьева Лізавета.

Арганізатары шчыра дзякуюць усім ­удзельнікам мерапрыемства.

Л. СЯМЕНАС, намеснік старшыні

раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.