Памёр таленавіты журналіст — Пётр Пятровіч Курыловіч

Местная власть

1-1

4 марта на 65-м году жизни скоропостижно скончался Курилович Пётр Петрович, заведующий агропромышленным отделом редакции районной газеты «Поставский край».

Районная журналистика понесла тяжёлую утрату. Это был опытный и талантливый журналист. Его статьи и фотографии, фотоотчёты в интернете всегда оперативно и ярко отражали жизнь района и его жителей, пользовались большой популярностью у поставчан.

Родился Курилович П. П. 13 марта 1952 года в деревне Петровичи Поставского района. Всю свою жизнь посвятил журналистике. В редакции поставской районной газеты проработал 47 лет. В штат был принят на должность литературного сотрудника. Затем работал корреспондентом, корреспондентом-организатором районного радио, заведующим отделом сельского хозяйства, заместителем редактора. С ноября 1989-го по январь 1999-го являлся редактором районной газеты. С 1999 года заведовал агропромышленным отделом редакции районной газеты.

Постоянно работал над усовершенствованием своего профессионального мастерства, щедро делился знаниями с молодыми коллегами.

Награждён Почётной грамотой Белорусского союза журналистов. В 2012 году за многолетний плодотворный труд в печати, активное участие в общественной жизни ему было присвоено почётное звание Белорусского союза журналистов «Заслуженный журналист».

В последние годы Пётр Петрович Курилович очень продуктивно работал и как фотокорреспондент газеты, в совершенстве владел цифровой фотокамерой, что значительно обогатило информационное поле района. Его фотоснимки размещались во многих областных и республиканских изданиях.

Глубоко скорбим по поводу преждевременной смерти Куриловича П. П., талантливого журналиста и фотокорреспондента, замечательного человека и семьянина. Выражаем искреннее соболезнование его родным и близким.

Память о Петре Петровиче как о журналисте, патриоте Поставщины будет долго жить в его работах и находить отклик в сердцах поставчан.

Гуторов В. С., Орехов В. П., Чепик С. В., Киселёв Ю. Н., Нестерёнок И. И., Станюш П. Р., Гутор В. З., Шецко Л. М., Рудницкая Е. Г., Чаплинская Г. Н., Рагиня С. А., Гарус А. Н., Каширин А. Е., Касаткина Ф. А., Далецкая И. А., Королёва И. А., Казуро Э. П., Янукович В. Ф., Кейзик А. Э., Мисуно Е. С., Лапушинский В. В., Литвинович А. Ф., Мышко О. К., Колесников А. А.

***

Памяці калегі

У гэта немагчыма паверыць, але непапраўнае здарылася — 4 сакавіка раптоўна абарвалася жыццё нашага калегі Пятра Пятровіча Курыловіча — цудоўнага чалавека, прафесіянала найвышэйшага класа, заслужанага журналіста Беларускага  саюза журналістаў. Ён і ў свет іншы адышоў з фотакамерай у руках. У той суботні дзень на плошчы імя Леніна ў райцэнтры праходзіла конкурсная праграма “Аўталэдзі”, і Пётр Пятровіч здымаў рэпартаж для газеты. Недазняў — спынілася сэрца.

Удумайцеся ў лічбу — 47 гадоў у рэдакцыі! Прыйшоў зялёным хлопцам (за плячыма была толькі сярэдняя школа), вучыўся завочна, дарос да мэтра журналістыкі. 9 гадоў узначальваў рэдакцыйны калектыў. З 1999-га і па апошні дзень жыцця працаваў загадчыкам агра­прамысловага аддзела, дасканала авалодаў лічбавай фотакамерай. Рэдакцыя была для яго другім домам, любімая праца — сэнсам жыцця. А яшчэ — адзіная дачушка, трое ўнукаў, над якімі апекаваўся ўсёй душой.

Хто на Пастаўшчыне, ды і далёка за яе межамі, не ведае нашага Пятра Пятровіча? Яго, з дыктафонам і фотаапаратам у руках, можна было сустрэць на кожным маштабным раённым мерапрыемстве, у самай аддаленай сельгасарганізацыі, на прамысловым прадпрыемстве, будаўнічым аб’екце, у школе, любой іншай установе. Любіў жыццё, прыгажосць, свет. Паспяваў усюды і выконваў сваю работу аператыўна і якасна. І ў сем гадзін раніцы, і ў выхадны дзень, і ў гадавое свята Пётр Пятровіч на баявым пасту. Прычым па ўласным жаданні. Здавалася, яму хацелася ахапіць сваёй фотакамерай і сваім словам усіх і ўсё. Каб потым данесці чытачам газеты, змясціць на сваёй старонцы ў “Аднакласніках”, на якой у яго былі не сотні, а тысячы сяброў, якія ставілі пад фотаздымкамі “клас!”, па­кідалі падзячныя каментарыі, а ў гэтыя дні запоўнілі бясконцымі спачуваннямі.

Як скрушна, калі зямны шлях такіх творчых, таленавітых, апантаных людзей абрываецца дачасна. Але застаецца памяць. Памяць пра Пятра Пятровіча будзе жыць у нашых сэрцах заўсёды.

Выказваем глыбокае спачуванне Наталлі Пятроўне Дарошка, Дзмітрыю Пятровічу, Івану Пятровічу Курыловічам і іх сем’ям з прычыны напаткаўшага вялікага гора — смерці дарагога чалавека — таты, дзядулі, брата, дзядзі.

Калегі з рэдакцыі “Пастаўскага краю”.



2 комментария по теме “Памёр таленавіты журналіст — Пётр Пятровіч Курыловіч

  1. Шчыра спачуваю родным,блізкім, знаёмым і калегам Пятра Пятровіча, жыццё якога раптоўна абарвалася на працы. Вечны супакой яго душы.
    Не шукаў шчымліва светлавокі
    іншага ён шчасця ў жыцці,
    аб’ектывам сэрца чэрпаў толькі
    зорачак азерных далячынь.
    І здаецца мне што, шанцавала
    ў гэтым майстру, як і гледачам.
    Бачыў ён Пастаўшчыну вачамі,
    як яе шчаслівае дзіця.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  2. Трошкі быў знаёмы з гэтым сціплым і добрым чалавекам, ад якога праменілася нябачная і спакойная энергія, за якой адчувалася неспакойная і трапяткая душа. Душа гэта праяўлялася яскрава ў таленавітых рэпартажах і здымках. Апошні раз бачыў яго ў Мінску на сустрэчы з пастаўчанамі ў адным з музеяў. Ён там плённа папрацаваў на прэзентацыі краязнаўчых кніг пра Пастаўшчыну. Не верыцца, што яго ўжо няма… Але няхай вечнае святло сагравае памяць пра Майстра і Чалавека Пятра Пятровіча Курыловіча. Вечны спакой яму там і памяць у вяках тут на нашай цудоўнай і трывожнай зямлі.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.