Перадыслакацыя…


IMG_1559

У свой час Паставы былі горадам ракетчыкаў і авіятараў. Як знак гэтага, на працягу апошніх дзесяці гадоў уезд у райцэнтр з боку 11-кіламетроўкі ўпрыгожваў знішчальнік МиГ-23. Але ў сераду работнікі камунальнай службы перамясцілі крылатую машыну на новае месца прапіскі. У адпаведнасці з рашэннем мясцовай улады, зараз побач з іншай ваеннай тэхнікай самалёт будзе несці “баявую вахту” на Алеі воінаў-інтэрнацыяналістаў у скверы па вуліцы Гагарына. Неўзабаве да іх далучацца гармата і бронетэхніка. Не будзе доўга пуставаць і пастамент, на якім красаваўся МиГ-23.На ім установяць СУ-24. Менавіта такія бамбардзіроўшчыкі калісьці ўздымаліся ў неба з авіябазы, што размяшчалася ў мікрараёне 6 гарадка. Новы крылаты сімвал гораду падарыла Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.