Пошукавы батальён прыедзе ў раён

Общество

000022_194894_big

Даследаванне тэмы Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Пастаўшчыны працягваецца. І адзін з наступных крокаў у гэтам кірунку — даследаванні пахаванняў.

Пастаўскім раённым краязнаўчым музеем аформлена 7 інфармацыйных лістоў пра рускія воінскія пахаванні ў вёсках Перавознікі, Цёплыя, Малыя Валодзькі, Навасёлкі-1, Кашыцы, Кураполле, Чарты. Работа выконвалася ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб увекавечанні памяці аб загінулых пры абароне Айчыны і захаванні памяці пра ахвяры войнаў” і на падставе Інструкцыі аб парадку правядзення раскопак месцаў баёў, няўлічаных воінскіх пахаванняў і месцаў гібелі абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў у працэсе пошукавай работы з мэтай эксгумацыі астанкаў загінулых (памерлых) з наступным іх пахаваннем (перапахаваннем) і ўвекавечаннем, зацверджанай загадам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

— Па нашым запыце ў Паставы прыязджаў камандзір 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Вадзім Тамілін, — паведаміла дырэктар музея Раіса Курачэнка. — Выкарыстоўваючы нашы інфармацыйныя лісты, карты, Вадзім Дзмітрыевіч разам з намеснікам старшыні райвыканкама Юрыем Кісялёвым і старшынёй валанцёрскага клуба “Заходні рубеж” Андрэем Мацурам праехалі па месцах воінскіх пахаванняў для таго, каб вызначыцца з аб’ёмам работ, якія прыйдзецца выконваць. Мяркуецца, што яны пачнуцца 25 верасня. Першымі на маршруце пошукавай групы будуць Перавознікі, Цёплыя, Малыя Валодзькі.

Галіна ПІШЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.